Рэпік канапляны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рэпік канапляны
Eupatorium cannabinum (xndr).jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Eupatorium cannabinum L., 1753

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35984
NCBI  102770
EOL  475560
GRIN  t:315553
IPNI  205581-1
TPL  gcc-133964

Рэ́пік канапляны[3][4] (Eupatorium cannabinum) — кветкавая расліна роду Рэпік (Eupatorium) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Рэпік канапляны, рэпік, рэчнік, сядач[5][6].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая травяністая расліна з тоўстым вузлаватым карэнішчам і вышынёй да 2[4] м. Сцябло прамастойнае, часам разгалінаванае, апушанае кароткімі валаскамі, часта чырванаватага колеру. Лісце чаргаванае, з кароткімі чаранкамі, апушанае, пілаватае па краі. Ніжняе лісце рассечанае на 5 ланцэтных долей, сярэдняе — на 3. Сярэдняя доля ніжніх лістоў мае даўжыню да 15 см і шырыню 3—4 см. Верхняе лісце суцэльнае. Кветкі брудна-ружовага колеру, у невялікіх кошыках, сабраных у шчыткападобныя суквецці. Абгортка складаецца з 9—10 лісцікаў. Плодсямянка цёмна-бурага колеру, з кропкавымі залозкамі і чубком з шурпата зазубраных валаскоў.

Расліна ядавітая.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока)[7]. Натуралізавалася на тэрыторыі Новай Зеландыі і Паўночнай Амерыкі[7].

Святлолюбівая і ценевынослівая расліна, мезафіт, гіграфіт і эўтроф[8]. Расце па берагах вадаёмаў, у забалочаных лясах і хмызняках, на ўскрайках балот, вільготных і забалочаных лугах. Цвіце ў чэрвеніверасні.

Гаспадарчае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Лекавая (мачагонны, танізоўны, ванітоўны і ранагаючы сродак) расліна[4]. Са сцяблоў магчыма атрымліваць грубае валакно, з лісця і каранёў — сінюю і чорную фарбу. У насенні маецца да 25 % тлустага алею[4]. Дэкаратыўная расліна[8].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 51. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  5. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  7. 7,0 7,1 Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)(англ.) 
  8. 8,0 8,1 Посконник коноплевидный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Посконник коноплевидный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)