Рэскрыпт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Рэскрыптцарскі ўказ, які меў сілу закона; асаблівая форма апублікаванага ліста манарха да службовай асобы, падданага з даручэннем, выказваннем падзякі і інш.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У Старажытным Рыме рэскрыптам называлі пісьмовы адказ імператара на пастаўленае ім для вырашэння пытанне, які меў сілу закона.

Пазней у Заходняй Еўропе рэскрыпт — акт манарха або Папы Рымскага ў некаторых пытаннях, які патрабуе яго зацвярджэння. У дарэвалюцыйнай Расіі — апублікаваная грамата караля на імя пэўнай службовай асобы з даручэннямі, выказваннем падзякі, аб'явай аб узнагароджанні і інш.

Асманская імперыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Адалет-намэ — султанскі рэскрыпт з асуджэннем мясцовай адміністрацыі[1].

Японія[правіць | правіць зыходнік]

Важнае гістарычнае значэнне маюць рэскрыпты японскага імператара эпохі Мэйдзі.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Іналджик, Г. Османська імперія: класична доба 1300–1600 / Пер. з англ. О. Галенко; наук. ред. В. Остапчук; Інститут сходознавства НАН України. — Київ: Критика, 1998. — С. 244.

Спасылка[правіць | правіць зыходнік]