Рэспубліканская партыя (Беларусь)
Рэспубліканская партыя | |
---|---|
![]() | |
Лідар | Уладзімір Белазор |
Дата заснавання | 1994 |
Штаб-кватэра | 220082, Мінск, Прытыцкага, 34; тэл. 203-97-83, 224-90-37 |
Саюзнікі і блокі | Рэспубліканскі каардынацыйны савет кіраўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў |
Колькасць членаў | больш за 9000[1] |
Сайт | rprb.narod.ru |
Рэспубліканская партыя — палітычная партыя Рэспублікі Беларусь.
Старшыня — Уладзімір Якаўлевіч Белазор. Уладзімір Белазор з’яўляецца намеснікам начальніка Упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь (сакратар Міжпарламенцкай камісіі). Кіравальны орган — Цэнтральнае праўленне.
Партыя безумоўна падтрымлівае і ўхваляе палітыку Аляксандра Лукашэнкі.
Мэты[правіць | правіць зыходнік]
Адраджэнне і стварэнне моцнай, суверэннай, гуманнай, дэмакратычнай беларускай дзяржавы з дастатковай ступенню інтэграцыі з рэспублікамі былога Саюза ССР і краінамі Захаду, забяспячэнне высокага стандарта якасці жыцця чалавека; стварэнне эканомікі на прынцыпова новай аснове, якая грунтуецца на рыначных механізмах і якая забяспечвае рэальнае напаўненне палітычнага суверэнітэта Рэспублікі Беларусь і дабрабыту яе народа; няўхільнае прытрымліванне правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.[2]
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Створаная 12 сакавіка 1992 года. Дата рэгістрацыі — 25 мая 1994. Дата перарэгістрацыі — 30 верасня 1999. У 2006 г. партыя налічвала 10 913 членаў.
12 чэрвеня 2009 года Міністэрства юстыцыі Беларусі вынесла пісьмовае папярэджанне, у сувязі з тым, што партыя не прадставіла ў міністэрства інфармацыю пра сваю дзейнасць.[3]
На парламенцкіх выбарах 2019 г. партыя высунула 11 кандыдатаў, але ніхто з іх у парламент не патрапіў. За выбарамі назіралі 183 прадстаўніка партыі.
У студзені 2020 г. член Цэнтральнага праўлення Андрэй Бажко і 2 шараговыя члены партыі, абвясцілі яе кіраўніцтва нелегітымным. Кіраўніцтва партыі было таксама абвінавачана ў тым, што сярод яе членаў да сённяшняга дня лічацца нябожчыкі[4].
Старшыні[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Афіцыйны сайт (руск.)
- ↑ Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Звесткі аб палітычных партыях, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь Архівавана 20 студзеня 2012.
- ↑ Мін’юст вынес пісьмовыя папярэджанні дзвюм партыям Архівавана 18 чэрвеня 2009. (руск.) // БелаПАН
- ↑ «Нябожчыкі з партыі ня выключаныя». Скандал у Рэспубліканскай партыі, якой бязьзьменна кіруе 71-гадовы старшыня . Радыё Свабода (20 студзеня 2020). Праверана 20 студзеня 2020.