Рэспубліканская фашысцкая партыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэспубліканская фашысцкая партыя
італ.: Partito Fascista Repubblicano
Выява лагатыпа
Лідар Алесандра Паваліні
Дата заснавання 13 верасня 1943 года
Дата роспуску 28 красавіка 1945 года
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія
Саюзнікі і блокі НСДАП

Рэспубліканская фашысцкая партыя (італ.: Partito Fascista Repubblicano, PFR) — італьянская фашысцкая палітычная партыя, заснаваная ў верасні 1943 года ў якасці пераемніка Нацыянальнай фашысцкай партыі (НФП). У 1943-1945 гадах з’яўлялася кіруючай і адзінай законнай партыяй Італьянскай сацыяльнай рэспублікі (дзяржавы, утворанай на акупаванай нацысцкай Германіяй тэрыторыі паўночнай і часткова цэнтральнай Італіі). Мела ўласнае ваенізаванае крыло, вядомае пад назвай «Чорныя брыгады». Партыя спыніла сваё існаванне з падзеннем рэжыму Італьянскай сацыяльнай рэспублікі ў красавіку 1945 года.

З’езд партыі[правіць | правіць зыходнік]

Адзіны з’езд партыі прайшоў 14-15 лістапада 1943 года ў Вероне. Генеральным сакратаром партыі стаў Алесандра Паваліні. Асноўным праграмным дакументам партыі быў Веронскі маніфест, які замацаваў пераход ад манархіі, якая «здрадзіла фашызму», да рэспублікі, да вытокаў фашызму 1910—1920-х гадоў, яго левай, дакампроміснай (з манархіяй і буржуазіяй) формы. Разам з тым захоўвалася добразычлівае стаўленне да Рымска-каталіцкай царквы, не характэрнае для ранняга фашызму.

Члены[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Несцераў А.Г. Итальянская Социальная Республика: документы эпохи. — Екатеринбург: Издательство Уральского университета, 2002.