Рэспубліканскі завулак (Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэспубліканскі завулак
Магілёў
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Горад Магілёў
Раён Ленінскі раён
Ранейшыя назвы Бутамаў завулак

Рэспубліканскі завулак (руск.: Республиканский переулок) — вуліца ў Ленінскім раёне Магілёва, у гістарычным цэнтры горада.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычная назва Бутамаў завулак (руск.: Бутомов переулок)[1] паходзіць ад прозвішча першапасяленца[2]. За савецкім часам перайменаваны.

Раней цягнуўся ад скрыжавання Дняпроўскага праспекта і Лютэранскага завулка на паўночнай ускраіне Саборнай плошчы да моста цераз Дубравенку, за якім пераходзіў у завулкі Тлусты і Чарнецкі. З поўначы прымыкаў Красны завулак, з поўдня — 2-і Круты завулак. Пасля вайны трасіроўка гэтых завулкаў зменена, каб прабіць вуліцу ад вуліцы Крыленкі да Лазарэнкі, паралельную Першамайскай вуліцы. У 1959 годзе пабудаваны дом культуры швейнай фабрыкі імя Валадарскага, які адрэзаў завулак ад Першамайскай вуліцы.

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Лесвіца да Дубравенкі

Арыентаваны з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Пачынаецца ад скрыжавання з Чырвоным і 2-м Крутым завулкамі. Больш як палову даўжыні складае лесвіца да Дубравенкі.

Зноскі

  1. Улицы Могилева: сто лет назад и сегодня
  2. А. М. Мезенко. Имя внутригородского объекта в истории : Об урбанонимах Беларуси XIV — нач. XX в.. — Минск: Выш. шк., 2003. — 299 с. — ISBN 985-06-0905-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]