Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур
фота
Падчас XІII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.
Асноўная інфармацыя
Жанр народная музыка, фальклор
Гады правядзення 1996 — наш час
Краіна  Беларусь
Горад Гродна
Заснавальнікі Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт
Мова песень беларуская, руская, украінская, грузінская
Трансляцыя АНТ

Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культурфестываль дыяспар Беларусі, які адбываецца раз у два гады ў Гродне. Удзел у фестывалі прымаюць прадстаўнікі грамадскіх нацыянальна-культурных аб’яднанняў Беларусі, майстры народнай творчасці, артысты. Асаблівасцю фестывалю з’яўляецца стварэнне нацыянальных падворкаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы фестываль[правіць | правіць зыходнік]

Першы фестываль адбыўся ў 1996 годзе. У ім прынялі ўдзел 11 нацыянальных аб’яднанняў.

Дзясяты фестываль[правіць | правіць зыходнік]

X Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур (67 чэрвеня 2014 года) сабраў прадстаўнікоў 34 нацыянальнасцей, дэбютантамі былі крымскія татары, іспанцы, італьянцы, англічане. Пачаўся форум шэсцем удзельнікаў у нацыянальных касцюмах па цэнтральных вуліцах Гродна да галоўнай сцэны на плошчы Леніна, дзе адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця. Гэты фестываль стаў самым маштабным да гэтага часу па колькасці ўдзельнікаў – амаль 900[1]. Прадстаўнікамі дыяспар была закладзена «алея сяброўства» паблізу ад Каложскай царквы. Ва урачыстым шэсці і адкрыцці фестывалю прымалі удзел намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Тозік і намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Анатоль Ліс. Адбыўся канцэрт Народнага артыста Расіі Льва Лешчанкі[ru]. Другі дзень фестывалю быў адзначаны адкрыццём памятнага знака на месцы страчанага храма, удзел у каторым акрамя кіраўнікоў праваслаўнай і каталіцкай канфесій Гродна бралі Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў і Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Маскевіч. Мерапрыемствы фестывалю наведалі каля 200 тысяч гледачоў[2].

Адзінаццаты фестываль[правіць | правіць зыходнік]

У 2016 годзе фестываль адбыўся адзінаццаты раз, адзначыўшы дваццацігадовы юбілей. Фестываль праходзіў 4 і 5 чэрвеня 2016 года і сабраў каля 120 тысяч наведвальнікаў[3]. У свяце прынялі ўдзел прадстаўнікі каля 40 нацыянальнасцей, паказаўшы свае танцы, песні, кухню і касцюмы на 22 падворках[4]. Распачаў працу музей Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. Адбылося адкрыццё скульптуры шахматнай фігуркі ладдзі на беразе Нёмана, непадалёк ад Старога і Новага замкаў, якую правёў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой.

Дванаццаты фестываль[правіць | правіць зыходнік]

Адбываўся 1—2 чэрвеня 2018 года ў Гродне, 3 чэрвеня на Аўгустоўскім канале.

Трынаццаты фестываль[правіць | правіць зыходнік]

Меў адбыцца 5—6 чэрвеня 2020 года ў Гродне і 7 чэрвеня 2020 года на Аўгустоўскім канале, але з-за пандэміі COVID-19 быў перанесены на 2021 год.[5] У 2021 годзе ў Гродне яго зноў вырашылі не праводзіць, у верасні 2021 года яго адкрыццё правялі на Дзень горада ў Мінску з удзелам 25 нацыянальнасцей.

Зноскі

  1. X Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2018. Праверана 29 верасня 2016.
  2. Бывай, дзясяты фестываль! Рыхтуемся да адзінаццатага…(недаступная спасылка). Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2014. Праверана 29 верасня 2016.
  3. Дыплом XI Рэспубліканскага фестываля нацыянальных культур атрымала студэнтка гісторыка-філалагічнага факультэта. Могилёвский государственный университет имени А. А. Кулешова. Праверана 29 верасня 2016.
  4. XІ Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур прайшоў у Гродне. Звязда. Праверана 29 верасня 2016.
  5. "Уже точно. Фестиваль национальных культур в Гродно перенесли на следующий год". TUT.BY. 14 мая 2020 у 09:25. Архівавана з арыгінала 27 мая 2020. Праверана 2020-05-14. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2020. Праверана 14 мая 2020.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2020. Праверана 14 мая 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]