Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Заснаваны 5 лiпеня 2006 года
Дырэктар Анатоль Апанасавіч Тозік
Месцазнаходжанне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 11
rci.bsu.by

Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя (РIIК) — падраздзяленне БДУ.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта быў створаны ў адпаведнасці з пагадненнем паміж Дзяржканцэлярыяй КНР па распаўсюджванні кітайскай мовы за мяжой (Ханьбань) і Беларускім дзяржаўным універсітэтам, якое было падпісана 5 ліпеня 2006 года. З гэтага дня і пачынаецца гісторыя Інстытута[1].

З 2009 года партнёрам БДУ па забеспячэнні дзейнасці і развіццi Інстытута з’яўляецца Далянскі політэхнічны універсітэт КНР.

У 2011 годзе на Сусветным форуме інстытутаў Канфуцыя РІКК БДУ быў удастоены ганаровага звання «Лепшы Інстытут Канфуцыя года».

Нарматыўна-прававой базай дзейнасці РІКК БДУ ў цяперашні час з’яўляецца Палажэнне аб Рэспубліканскім інстытуце кітаязнаўства імя Канфуцыя, зацверджанае загадам рэктара БДУ 21 лістапада 2013 года, і пагадненне аб сумесным супрацоўніцтве паміж Далянскім політэхнічным універсітэтам і Беларускім дзяржаўным універсітэтам па забеспячэнні дзейнасці і развіццi Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, падпісанае 10 снежня 2013 года.

У адпаведнасці з пагадненнямі, падпісанымі БДУ з навучальнымі ўстановамі Беларусі ва ўніверсітэтах і школах рэспублікі працуюць 3 кабінеты Канфуцыя і 6 цэнтраў вывучэння кітайскай мовы і культуры РІКК БДУ (кабінеты — у БДЭУ, Гродзенскім дзяржуніверсітэце імя Янкі Купалы і ў 23 гімназіі г. Мінска, цэнтры − у 11-й гімназіі г. Мінска, 12-й сярэдняй школе г. Мінска, Смалявіцкай раённай гімназіі, сярэдняй школе № 16 г. Оршы, Баранавіцкім дзяржуніверсітэце і Воранаўскай сярэдняй школе Гродзенскай вобласці). Кабінет Канфуцыя РІКК БДУ ў Гомельскім дзяржуніверсітэце імя Ф. Скарыны ў 2017 годзе ператвораны ў самастойны Інстытут Канфуцыя.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці Інстытута з’яўляюцца:

  • Навучанне кітайскай мове і падрыхтоўка кітаязнаўчых кадраў;
  • Садзейнічанне ўстановам адукацыі Рэспублікі Беларусь у выкладанні кітайскай мовы і кітаязнаўчых дысцыплін;
  • Распрацоўка вучэбна-метадычных дапаможнікаў і іншых матэрыялаў па вывучэнні і выкладанні кітайскай мовы;
  • Праверка і пацвярджэнне ўзроўню валодання кітайскай мовай як замежнай праз сістэму экзаменаў HSK, HSKK, BCT, YCT і спецыяльных тэстаў;
  • Асвета ў галіне кітайскай матэрыяльнай і духоўнай культуры;
  • Арганізацыя і правядзенне навуковых даследаванняў у розных галінах кітаязнаўства;
  • Садзейнічанне пашырэнню палітычных, эканамічных, адукацыйных, навуковых і культурных сувязяў Рэспублікі Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікай;
  • Каардынацыя, суправаджэнне і кантроль навуковага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва падраздзяленняў комплекса БДУ з установамі вышэйшай адукацыі, навуковымі ўстановамі і прадпрыемствамі КНР.

Стажыроўкі ў Кітаі[правіць | правіць зыходнік]

У мэтах садзейнічання распаўсюджванню кітайскай мовы і культуры за мяжой, падрыхтоўкі кваліфікаваных кітаістаў і выкладчыкаў кітайскай мовы Штаб-кватэра інстытутаў Канфуцыя (Ханьбань) кожны год вылучае стыпендыі для стажыровак і навучання замежных студэнтаў у ВНУ КНР. Праграмы стажыровак прадастаўляюць магчымасць навучання на моўных курсах у працягу месяца/паўгода/год, а таксама ў бакалаўрыяце альбо магістратуры па розных спецыяльнасцях.

Кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • Дырэктар — Тозік Анатоль Апанасавiч, кандыдат гістарычных навук;
  • Намеснік дырэктара — Сун Яньвэй;
  • Намеснік дырэктара — Лявонаў Вячаслаў Кандрацьевіч;
  • Кiраўнiк аддзела эканомікі і развіцця — Тарас Дзяніс Анатольевіч;
  • Кiраўнiк інфармацыйна-аналітычнага аддзела — Валавік Андрэй Уладзіміравіч;
  • Кiраўнiк цэнтра вучэбна-метадычнай работы- Чжан Лiфэн[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]