Рэспубліка Іскалата

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рэспубліка Іскалату
Iskolata Republika

Flag of Russia.svg
24 снежня 1917 — 20 лютага 1918


United Baltic Duchy flag.svg
Iskolata karogs.png


Сцяг
Сталіца Цэсіс, пазней Валка
Мова(ы) латышская, руская

Рэспу́бліка І́скалата (лат.: Iskolata Republika) — умоўная назва латвійскага савецкага дзяржаўнага ўтварэння на неакупаванай нямецкімі войскамі тэрыторыі Відзэмэ[1] і Латгаліі[2] са снежня 1917 да лютага 1918 года.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

24 снежня 1917 года (6 студзеня 1918 года) у латвійскім горадзе Валка Выканаўчы камітэт Рады працоўных, салдацкіх і беззямельных дэпутатаў Латвіі (Іскалат) прыняў дэкларацыю пра самавызначэнне Латвіі. Была ўтворана Савецкая Латвія (так званая Рэспубліка Іскалата), улада якой распаўсюджвалася на раёны Латвіі, не занятыя нямецкімі войскамі. Старшынёй ураду Рэспублікі Іскалата стаў Фрыцыс Розіньш. Напачатку наступнага года нямецкія войскі занялі ўсю тэрыторыю сучаснай Латвіі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 30 сакавіка (12 красавіка) 1917 года Усерасійскі Часовы ўрад выдаў пастанову «Пра часовае стварэнне адміністрацыйнага кіравання і мясцовага самакіравання Эстляндскай губерні», у адпаведнасці з якім паўночныя паветы Ліфляндскай губерні з эстонскім насельніцтвам былі ўключаныя ў склад Эстляндскай губерні
  2. У снежні 1917 года Савет Народных Камісараў Расіі выдаў дэкрэт пра аддзяленне латгальскіх паветаў ад Віцебскай губерні, г.зн. пра ўключэнне Рэзекненскага, Дзвінскага і Лудзенскага паветаў у склад Латвіі.