Рэспубліка Карэя ў В’етнамскай вайне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэспубліка Карэя ў В’етнамскай вайне
Краіна  Рэспубліка Карэя
Тып гістарычны аспект[d]
Колькасць дзве дывізіі і адна брыгада
Удзел у Вайна ў В’етнаме
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Чхэ Мён Сін

Рэспубліка Карэя пад кіраваннем Пак Чон Хі прымала актыўны ўдзел у вайне ў В’етнаме. З 1964 па 1973 Паўднёвая Карэя накіравала больш за 300000 салдат у В’етнам. Усе віды Узброеных сіл Рэспублікі Карэя ўдзельнічалі ў гэтай вайне на баку Злучаных Штатаў Амерыкі (сухапутныя войскі, марская пяхота, ваенна-марскі флот і ваенна-паветраныя сілы). Колькасць войскаў Рэспублікі Карэі ў В’етнаме была нашмат больш, чым у Аўстраліі і Новай Зеландыі. Камандаваў кантынгентам генерал-лейтэнант Чхэ Мён Сін.

Яшчэ ў пачатку 1954 года прэзідэнт Паўднёвай Карэі Лі Сын Ман прапанаваў накіраваць войскі ў В’етнам, але яго прапанова была адхілена Дзярждэпартаментам ЗША. Праз 10 гадоў першыя паўднёвакарэйскія грамадзяне прыбылі ў краіну ў якасці некамбатантаў: дзесяць інструктараў тхэквандо, трыццаць чатыры афіцэра і дзевяноста шэсць вайсковых медыкаў[1]. Першыя паўднёвакарэйскія вайскоўцы прыбылі ў В’етнам у 1964 годзе, а першыя буйныя баявыя падраздзяленні — восенню 1965 года. Урад Паўднёвай Карэі пагадзіўся на адпраўку войскаў з умовай, што ЗША возьмуць на сябе іх тылавое забеспячэнне, а таксама забяспечаць сучаснай зброяй[2]. Усяго ў Паўднёвым В’етнаме было перакінута дзве дывізіі і адна брыгада, якія склалі самы буйны замежны воінскі кантынгент у краіне пасля амерыканскага — больш за 30 тысяч чалавек асабістага складу за ўвесь перыяд знаходжання. Паўднёвакарэйскія салдаты добра зарэкамендавалі сябе ў баі, аднак атрымалі змрочную рэпутацыю сярод в’етнамцаў з-за жорсткасці ў адносінах да мірнага насельніцтва[3]. Міністэрства культуры і камунікацый В’етнама лічыць, што паўднёвакарэйскія салдаты забілі парадку 41400 ваеннаслужачых В’етнамскай народнай арміі і 5000 грамадзянскіх асоб[4]. Паўднёвакарэйскія войскі неаднаразова абвінавачваліся ў ваенных злачынствах і пакінулі ў краіне тысячы дзяцей (так званых «Лай Дайхан») ад в’етнамскіх жанчын пасля вываду кантынгенту[5]. Рэспубліка Карэя страціла парадку 3800 салдат забітымі на гэтай вайне[6].

У 2001 годзе Прэзідэнт Рэспублікі Карэя Кім Дэ Чжун выказаў спачуванні в’етнамскаму народу за дзеянні карэйскіх вайскоўцаў падчас вайны[7].

Зноскі

  1. Larsen, Stanley Robert; Collins, James Lawton Jr. (1985) [1975]. Vietnam Studies: Allied Participation in Vietnam. Washington, D.C.: United States Army Center of Military History. CMH Pub 90-5. Архівавана з арыгінала 27 студзеня 2013. {{cite book}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2013. Праверана 24 снежня 2020.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2013. Праверана 24 снежня 2020.
  2. См. Американская (США) агрессия во Вьетнаме Архівавана 16 лістапада 2016 года.; Атаки патриотов (Правда, 24.6.1971)
  3. Developmental Dictatorship and the Park Chung-hee Era p248 (Homa & Sekey, 2006)
  4. Ku, Su-Jeong (1999-09-02). The secret tragedy of Vietnam. The Hankyoreh.
  5. Kagan, Richard C. (October 2000). Disarming Memories: Japanese, Korean, and American Literature on the Vietnam War. Critical Asian Studies. Vol. 32. Архівавана з арыгінала 2008-12-01. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2008. Праверана 24 снежня 2020.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2008. Праверана 24 снежня 2020.
  6. http://nautilus.org/wp-content/uploads/2011/12/army_chro_1975.pdf
  7. «Kim Dae-jung Holds Talks With Vietnam Leader» People’s Daily