Рэсістэнсія
Jump to navigation
Jump to search
Горад
Рэсістэнсія
Ciudad de Resistencia
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Рэсістэнсія (ісп.: Ciudad de Resistencia) — сталіца правінцыі Чака, размешчаны на паўднёвым усходзе правінцыі, у паўночна-ўсходняй частцы дэпартамента Сан-Фернанда, насельніцтва 275 960 жыхароў (2007) і 359 590 чалавек з прыгарадамі.
Гарады Рэсістэнсія і Карыентэс звязаны мостам Генерала Мануэля Бельграна над ракой Парана, з'яўляюцца магутным палітыка-эканамічным цэнтрам у рэгіёне Паўночна-Усходняй Аргенціны.
Першае паселішча на месцы горада, якое існавала паміж 1750 і 1767 гадамі, называлася Сан-Фернанда-дэль-Рыа-Негра. Горад утвораны 27 студзеня 1878 года, але днём заснавання лічыцца 2 лютага 1878 года, калі на месца будучага горада прыбылі першыя пасяленцы — імігранты з Фрыулі (Італія).
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Кафедральны сабор Сан-Фернанда
Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]
Удзінэ, Італія (1978)
Трэнта, Італія (2002)
Асунсьён, Парагвай (2006)
Сан-Вісенты, Бразілія (2006)
Сенігалія, Італія (2011)
Карыентэс, Аргенціна
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рэсістэнсія