Рэтава
| Горад | |||||
| Рэтава | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| літ.: Rietavas | |||||
|
|||||
| 55°43′30″ пн. ш. 21°55′40″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Павет | Цяльшэйскі | ||||
| Самакіраванне | Рыетаваскае | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Першая згадка | 1253 | ||||
| Горад з | 1792 | ||||
| Вышыня цэнтра | 106 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | LT-90018 | ||||
| rietavas.lt | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Рэ́тава[2] або Рэ́таў[3], таксама Рыета́вас (літ.: Rietavas, жам. Rėitavs) — горад на захадзе Літвы, на рацэ Юра. Адміністрацыйны цэнтр Рэтаўскага самакіравання Цельшаўскага павета. Рэтава адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню згаданы пад 1253 годам як цэнтр адной з зямель у Жамойці.
З канца XVI да XVIII стагоддзя горадам валодалі Сапегі. У XVIII стагоддзі Рэтава было прададзена Тадэвушу Францішку Агінскаму. У 1792 годзе Рэтава атрымала магдэбургскае права і ўласны герб. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Рэтава ўвайшло ў склад Расійскай імперыі.

У час паўстання 1830—1831 гадоў у горадзе выраблялася зброя і амуніцыя для паўстанцаў. У 1859 годзе Агінскія адкрылі тут сельскагаспадарчую школу. Потым была пабудавана фабрыка па вырабу сельскагаспадарчых машын, адбываліся сельскагаспадарчыя выстаўкі. У 1875 годзе ў Рэтаве была адкрыта мужчынская школа, а ў 1892 годзе тут пачала дзейнічаць першая на Жамойці электрастанцыя і тэлефонная лінія.
Уладар Рэтава князь Багдан Міхал Агінскі памёр бяздзетным у 1909 годзе, і горад перайшоў у дзяржаўную ўласнасць. З 1918 года Рэтава ў складзе незалежнай Літвы, з 1940 года ў Літоўскай ССР.
Пасля Другой сусветнай вайны ў Рэтаве была адкрыта сельскагаспадарчая школа.
З 1990 года ў адноўленай незалежнай Літве.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 3 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 352 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-298-0. С. 80.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 34.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- 1 2 3 Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении: Литовское и Белоруское Полесье / под общ. ред. П.П. Семенова. — репринт. воспр. изд. 1882 г. — Минск : БелЭн, 1993. — 550 с.
- Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Ковенская губерния / сост. Д. Афанасьев. — Санкт-Петербург : Общественная польза, 1861. — 745 с.
- Gadon, M. Opisanie Powiatu Telszewskiego w Guberni Kowieńskiej w dawnem Xięstwie Żmujdzkiem położonego / M. Gadon. — Wilno : druk. S. Blumowicza, 1846. — 186 s.
- Retów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. — S. 626.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рэтава

