Рэферэндар вялікі літоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Рэферэндары вялікія літоўскія (лац.: referendarius) — ураднікі ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай.

Штодзённа ў каралеўскім палацы, ад раніцы пасля імшы і да абеду, а пасля абеду да вячэры выслухоўвалі скаргі прыватных асоб і паведамлялі іх змест (перакладалі) канцлеру (а той даводзіў іх да караля і вялікага князя), паведамлялі пастановы манарха на пададзеныя просьбы і скаргі. Несупынна знаходзіліся пры каралю, давалі яму парады.

У Польшчы ўрады свецкага і духоўнага рэферэндара ўведзены ў 1507, у ВКЛ вядомы адпаведна з 1539 і 1575. У 1633 духоўны рэфэрэндар атрымаў права ўдзельнічаць ў паседжаннях Сената з правам дарадчага голасу. У 1635 ураўнаваны ў правах з каронным духоўным рэферэндарам, засядаў у каралеўскім рэляцыйным судзе, дзе разглядаліся інфлянцкія і курляндскія справы.

У гэты час у ВКЛ заснаваны рэфэрэндарскі суд (ажыццяўляўся духоўным рэферэндарам аднаасобна) як найвышэйшы даменіяльны суд караля. Разглядаў скаргі сялян каралеўскіх уладанняў (каралеўшчын) ВКЛ на старостаў і дзяржаўцаў. Найвышэйшай апеляцыйнай інстанцыяй для рэферэндарскага суда быў задворны асэсарскі (каралеўскі) суд.

У 1540—1570-я гады ўрад рэферэндара існаваў і ў Падляшcкім ваяводстве.

Спіс вялікіх рэферэндараў літоўскіх (духоўных)[правіць | правіць зыходнік]

Дата прыняцця
пасады
Дата складання
пасады
альбо смерці
Асоба Выява Заўвагі
Вялікія рэферэндары літоўскія
1586 3 лістапада
1598
Мікалай Карызна
(Mikołaj Koryzna)
POL COA Krzyżostrzał.svg Памёр
1599 1615 Яўстах Валовіч
(Eustachy Wołłowicz)
POL Eustachy Wołłowicz.jpg Паступіў на літоўскага падканцлера
4 красавіка
1615
1618 Станіслаў Кішка
(Stanisław Kiszka)
POL COA Dąbrowa.svg Паступіў на жамойцкага біскупа
24 ліпеня
1620
1630 Мельхіёр Эляшэвіч-Гейш
(Melchior Eliaszowicz-Gieysz)
POL COA Giejsz.svg Паступіў на жамойцкага біскупа
1630 10 лютага
1631
Ян Караль Белазор
(Jan Karol Białłozor)
POL COA Wieniawa.svg Памёр
18 сакавіка
1631
1641 Марцыян Трызна
(Marcjan Tryzna)
Marcyjan Tryzna. Марцыян Трызна (M. Savicki, 1643).jpg Паступіў на літоўскага падканцлера
30 жніўня
1641
красавік
1649
Францішак Ісайкоўскі
(Franciszek Isajkowski)
POL COA Prus.svg Паступіў на смаленскага біскупа
6 мая
1649
21 красавіка
1656
Ян Караль Даўгяла
(Jan Karol Dowgiałło)
POL COA Zadora.svg Паступіў на віленскага біскупа
1656 1656 Юрый Станіслаў Валовіч
(Jerzy Stanisław Wołłowicz)
POL COA Bogoria.svg Памёр
1657 сакавік
1659
Аляксандр Казімір Сапега
(Aleksander Kazimierz Sapieha)
Alaksandar Kazimier Sapieha. Аляксандар Казімер Сапега (XVII).jpg Паступіў на жамойцкага біскупа
6 красавіка
1659
1670 Юрый Невяроўскі
(Jerzy Niewiarowski)
POL COA Lubicz.svg Памёр
1670 жнівень
1673
Валерыян Станіслаў Юдзіцкі
(Walerian Stanisław Judycki)
POL COA Judycki.svg Памёр
1674 1687 Яўстах Катовіч
(Eustachy Kotowicz)
Herb Korczak.jpg Паступіў на смаленскага біскупа
2 мая
1687
1695 Ян Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн
(Jan Hieronim Kryszpin-Kirszensztein)
Herb Kryszpin.PNG Паступіў на жамойцкага біскупа
1695 1701 Аляксандр Выгоўскі
(Aleksander Wyhowski)
Aleksander Wyhowski.PNG Паступіў на луцкага біскупа
4 ліпеня
1703
4 лістапада
1705
Канстанцін Феліцыян Шаняўскі
(Konstanty Felicjan Szaniawski)
Felicjan Konstanty Szaniawski.JPG Паступіў на куяўскага біскупа
4 снежня
1705
1710 Мацей Юзаф Анцута
(Maciej Józef Ancuta)
Ancuta POL COA.svg Паступіў на віленскага суфрагана
1710 16 мая
1737
Ежы Казімір Анцута
(Jerzy Kazimierz Ancuta)
Ancuta POL COA.svg Памёр
8 ліпеня
1737
4 снежня
1754
Юзаф Станіслаў Сапега
(Józef Stanisław Sapieha)
Józef Stanisław Sapieha.PNG Памёр
14 снежня
1754
люты
1762
Ігнацы Якуб Масальскі
(Ignacy Jakub Massalski)
Ihnaci Jakub Masalski. Ігнаці Якуб Масальскі (F. Smuglevič, 1785-86).jpg Паступіў на віленскага біскупа
15 лютага
1762
24 ліпеня
1774
Аляксандр Гараін
(Aleksander Horain)
POL COA Szreniawa.svg Памёр
8 жніўня
1774
май
1787
Павел Ксаверый Бжастоўскі
(Paweł Ksawery Brzostowski)
Pavał Ksavery Bžastoŭski. Павал Ксавэры Бжастоўскі (1750).jpg Адмовіўся ад пасады
8 мая
1787
1791 Гуга Калантай
(Hugo Kołłątaj)
Huga Kałantaj. Гуга Калантай (1801-15).jpg Паступіў на кароннага падканцлера
19 мая
1791
1794 Андрэй Валовіч
(Andrzej Wołowicz)
POL COA Bogoria.svg Адмовіўся ад пасады
1794 1795 Ігнацы Валовіч
(Ignacy Wołłowicz)
POL COA Bogoria.svg Склаў урад у сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай

Спіс вялікіх рэферэндараў літоўскіх (свецкіх)[правіць | правіць зыходнік]

Дата прыняцця
пасады
Дата складання
пасады
альбо смерці
Асоба Выява Заўвагі
Вялікія рэферэндары літоўскія
? 1589 Габрыэль Война
(Gabriel Woyna)
POL COA Bogoria.svg Паступіў на літоўскага падканцлера
29 красавіка
1589
1610 Багдан Храптовіч
(Bogdan Chreptowicz)
POL COA Odrowąż.svg Памёр
10 жніўня
1610
15 чэрвеня
1625
Аляксандр Гасеўскі
(Aleksander Gosiewski)
Aleksander Korwin Gosiewski.jpg Паступіў на смаленскага ваяводу
15 чэрвеня
1625
25 лістапада
1626
Мікалай Завіша
(Mikołaj Zawisza)
Mikałaj II Zaviša. Мікалай II Завіша (XVIII).jpg Паступіў на віцебскага кашталяна
1626 1630 Стэфан Пац
(Stefan Pac)
Stefan Pac. Стэфан Пац (1601-39).jpg Паступіў на надворнага літоўскага падскарбія
16 красавіка
1630
1630 Ян Друцкі-Сакалінскі
(Jan Drucki-Sokoliński)
140px-Herb Druck.PNG Памёр
20 ліпеня
1630
1638 Крыштаф Дамінік Абрынскі
(Krzysztof Dominik Obrynski)
POL COA Charyton.svg Паступіў на смаленскага кашталяна
1638 24 мая
1639
Крыштаф Гасеўскі
(Krzysztof Gosiewski)
Slepowron.svg Паступіў на смаленскага ваяводу
1639 27 мая
1650
Станіслаў Нарушэвіч
(Stanisław Naruszewicz)
Herb Wadwicz.PNG Памёр
11 чэрвеня
1650
1681 Цыпрыян Павел Бжастоўскі
(Cyprian Paweł Brzostowski)
POL COA Strzemię.svg Паступіў на троцкага кашталяна
1681 15 чэрвеня
1705
Ян Уладзіслаў Бжастоўскі
(Jan Władysław Brzostowski)
POL COA Strzemię.svg Сын папярэдняга.
Паступіў на троцкага кашталяна
15 чэрвеня
1705
1709 Стэфан Ян Слізень
(Stefan Jan Ślizień)
POL COA Świat II.svg Памёр
1706 1709 Ян Фрыдэрык Сапега
(Jan Fryderyk Sapieha)
Jan Fryderyk Sapieha.PNG Прызначаны Станіславам Ляшчынскім
28 кастрычніка
1709
1727 Вінцэнт Пётр Валовіч
(Wincenty Piotr Wołłowicz)
POL COA Bogoria.svg Адмовіўся ад пасады
26 красавіка
1727
27 снежня
1750
Дамінік Марцін Валовіч
(Dominik Marcin Wołłowicz)
POL COA Bogoria.svg Памёр
7 чэрвеня
1752
1764 Антоні Тадэвуш Пшаздзецкі
(Antoni Tadeusz Przezdziecki)
Herb Roch III.svg Паступіў на літоўскага падканцлера
10 снежня
1764
1771 Гервазы Людвік Аскерка
(Gerwazy Ludwik Oskierka)
POL COA Oskierka.svg Памёр
21 лістапада
1771
24 красавіка
1773
Андрэй Агінскі
(Andrzej Ignacy Ogiński)
Andrej Aginski. Андрэй Агінскі (XVIII).jpg Паступіў на вялікага літоўскага сакратара
24 красавіка
1773
23 мая
1781
Фрыдэрык Юзаф Машынскі
(Fryderyk Józef Moszyński)
Fryderyk Józef Moszyński.PNG Паступіў на вялікага літоўскага сакратара
23 мая
1781
1795 Вінцэнт Тышкевіч
(Wincenty Tyszkiewicz)
Vincent Tyškievič. Вінцэнт Тышкевіч (1873).jpg Склаў урад у сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]