Рэферэндум аб незалежнасці Квебека, 1995

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Другі рэферэндум аб незалежнасці Квебека (фр.: Référendum de 1995 au Québec) — адзін з дзвюх рэферэндумаў па пытанні незалежнасці канадскай правінцыі Квебек[1]. Праведзены 30 кастрычніка 1995 года. Вынікі: 50,58 % (2 362 648 чал.) выказаліся супраць аддзялення Квебека ад Канадскай Федэрацыі і 49,42 % (2 308 360 чал.) выказалася за аддзяленне і стварэнне суверэннай дзяржавы. Для параўнання, першы рэферэндум аб незалежнасці Квебека меў наступныя вынікі: 59,56 % супраць і 40,44 % за. Рашэнне пра рэферэндум было прынята 12 чэрвеня 1995 года. Такім чынам, абодва рэферэндумы не прывялі да суверэнітэту правінцыі, хоць у другі раз розніца апынулася невялікі і была аспрэчана. Нягледзячы на фармальнае паражэнне, правінцыя пайшла шляхам фактычнай суверэнізацыі, стварыўшы так званую «дзяржаву ў дзяржаве». ЗША і англамоўная Канада ў цэлым негатыўна адносіліся да спроб аддзялення Квебека.

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Не: 2 362 648 (50,58 %) Так: 2 308 360 (49,42 %)
Усяго галасоў  % галасоў
Дакладныя бюлетэні 4 671 008 98,18 %
Непрынятыя бюлетэні 86 501 1,82 %
Усяго ўдзельнікаў 4 757 509 93,52 %
Маглі галасаваць 5 087 156

Перадумовы і наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Асаблівую апаск ў англамоўных СМІ выклікала схільнасць Квебека да ўспрымання левых, сацыялістычных ідэй, якая захоўвалася на працягу XX стагоддзя, і яго патэнцыйная саветызацыя ў выпадку атрымання незалежнасці. Асаблівую ролю ў гэтым адыгрываў незвычайна высокі ўзровень юніянізацыі квебекскага рабочага класа, які захоўваецца да нашых дзён. Так, звыш 40 % квебекскіх рабочых да начаша часу з'яўляюцца членамі прафсаюзаў, у параўнанні з 9 % у ЗША і Канадзе. Улічваючы традыцыйную этна-моўную палярызацыю класаў у Квебеку, прафсаюзы выступалі за незалежнасць як сімвал вызвалення ад англамоўнай эксплуатацыі. Сам факт правядзення рэферэндуму і падрыхтоўка да яго выклікалі паніку ў асяроддзі англа-квебекцаў і спарадзіў другую хвалю іх эміграцыі, галоўным чынам у Антарыа. У выніку, нават пасля перамогі федэралістаў, далейшая дэангліфікацыя Квебека працягнулася.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сепаратысцкія сілы ў Квебеку былі натхнёныя так званым «парадам суверэнітэтаў» пачатку 1990-х гадоў (распад СССР, Чэхаславакіі, Югаславіі). Квебекскае грамадства таксама імкнулася да лагічнага завяршэння Ціхай рэвалюцыі 1960-х гадоў калі франкаканадцы (асабліва франка-квебекцы) паўсталі на абарону роднай мовы і культуры пад ціскам англамоўнай большасці. Самым трагічным складнікам стаў дэмаграфічны разрэз вынікаў галасавання: 60 % франка-квебекцаў выказалася за незалежнасць і толькі 40 % супраць. Разам з тым каля 98 % англа-квебекцаў і каля 80 % алафонаў Квебека былі супраць незалежнасці. Пасля рэферэндуму выявілася нямала доказаў спроб федэральных улад паўплываць на яго вынікі. У прыватнасці была наўмысна паскорана натуралізацыя нефранкамоўных імігрантаў, якія ўжо пражывалі ў Квебеку і сімпатызавалі англафонам з эканамічных матываў і боязі згалення правінцыі ў выпадку атрымання ёю суверэнітэту.

Зноскі

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.