Беларуская граматыка (1934)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

"Правапіс беларускай мовы" (1934) — нарматыўныя (19341958) правапіс і граматыка беларускай мовы, выданыя ў 1934 годзе ў Мінску асобнай кнігай 100 тыс. тыражом пад рэд. А. Александровіча ў мэтах ажыццяўлення рэформы беларускай граматыкі (1933)

Правапіс уключаў шэраг палажэнняў забароненага праекту рэформы Правапіснай камісіі Некрашэвіча (1930), але дадаткова ўтрымліваў і змяненні ў граматыцы[1].

Быў узмоцнены марфалагічны прынцып будовы граматыкі, у параўнанні з граматыкай Тарашкевіча (1918). Шэраг правілаў быў спрошчаны і ўпарадкаваны.

Правапіс словаў замежнага паходжання быў прыведзены ў большую адпаведнасць з правіламі беларускай фанетыкі, але прынцып акання, хоць і пашыраны, быў вельмі абмежавана распаўсюджаны на "э"/"е". Дадаткова былі ўведзены палітычна матываваныя выняткі (г.зв. "словы інтэрнацыянальнага рэвалюцыйнага паходжання", напр., комуніст, большэвік і пад.)

Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

Правапіс выклікаў шмат пытанняў і нават пратэстаў[2] у БССР.

Шэраг правілаў, напрыклад, ужывання вялікіх літар, напісання словаў разам, асобна ці праз злучок, некаторыя формы форма- і словазмянення, быў сфармуляваны на ўзор адпаведных правілаў рускай арфаграфіі[3].

Некаторыя арфаграфічныя правілы не маглі забяспечыць прынцыпу аднолькавага напісання, былі ўведзены надуманыя, штучныя правілы, якія не адпавядалі літаратурнаму вымаўленню, былі недакладнымі ў фармулёўках, не пашыраліся на ўсю лексіку.

У газеце "Звязда" была адкрытая (1938) шырокая дыскусія па далейшых кірунках развіцця беларускай граматыкі і правапісу. Выказацца па гэтых пытаннях заклікала сваіх чытачоў газета "Советская Белоруссия". Гэтая дыскусія, а пазней і акадэмічнае абмеркаванне, была працягнута пасля вайны (гл. Гісторыя беларускай мовы ў 1950-х гг.), і мела вынікам яшчэ адну рэформу беларускай граматыкі (1957).

Гэты правапіс быў катэгарычна не прыняты часткай тагачаснай, і пераважнай большасцю пасляваеннай беларускай эмігранцкай супольнасці. У крытыцы (якая ўзыходзіць да публікацыі Яна Станкевіча, "Зьмена граматыкі беларускага языка ў БСРР", Вільня, 1936) усе змяненні абвяшчаліся русіфікацыйнымі, а мэты рэформы — несапраўднымі, апроч пункту пра "скасаванне штучных бар'ераў паміж рускай і беларускай мовамі", які, разам з крытыкай "русіфікацыйных" змяненняў, агучваўся і трактаваўся ў далейшым як намер "наблізіць беларускую мову да рускай". Такі кірунак крытыкі, з падкрэсленнем ідэалагічнага аспекту, быў працягнуты ў 1990—2000 гг. шэрагам аўтараў (Л. Лыч, В. Вячорка, Н. Баршчэўская).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. [Станкевіч 1936]...
  2. Паводле [Станкевіч 1936].
  3. Сучасная беларуская мова..., С...