Перайсці да зместу

Рэформы Пятра І

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр I «Вялікі»
Цар Пётр I за работай.

Рэформы Пятра I — пераўтварэнні ў дзяржаўным і грамадскім жыцці, здзейсненыя ў перыяд праўлення ў Расіі Пятра I.

Усю рэфарматарскую дзейнасць Пятра I умоўна можна падзяліць на два перыяды (этапы): 16961715 і 17151725 гады.

Асаблівасцю першага этапу была спешка і не заўжды прадуманы характар, што тлумачылася вядзеннем Паўночнай вайны. Рэформы былі накіраваныя, перш усяго, на збор сродкаў для вядзення вайны, праводзіліся гвалтоўным метадам і часта не прыводзілі да жадаемага выніку. Акрамя дзяржаўных рэформ на першым этапе праводзілі шырокія рэформы з мэтай мадэрнізацыі ладу жыцця. У другім перыядзе рэформы былі больш планамернымі.

Частка гісторыкаў, напрыклад В.В.Ключэўскі, адзначалі, што пятроўскія рэформы з'яўляліся толькі натуральным працягам змен, што праходзілі падчас XVII стагоддзя. Іншыя гісторыкі (напрыклад, С.М.Салаўёў), насупраць, падкрэслівалі рэвалюцыйны характар пераўтварэнняў Пятра.

Гісторыкі, якія праводзілі аналіз пятроўскіх рэформ, прытрымліваюцца розных поглядаў на яго асаблівы ў іх удзел. Адна група сцвярджае, што як у састаўленні праграмы рэформ, так і ў працэсе іх ажыццяўлення Пётр не выконваў галоўнай ролі (якая была яму прыпісана як цару). Іншая група гісторыкаў, наадварот, піша пра вялікую асабістую ролі Пятра I у правядзенні тых ці іншых рэформаў.

Рэформы дзяржаўнага ўпраўлення

[правіць | правіць зыходнік]

У Пятра I спачатку адсутнічала пэўная праграма рэформ у сферы дзяржаўнага праўлення. З’яўленне новай дзяржаўнай установы ці змяненне адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпраўлення краінай было прадыктавана вядзеннем войнаў, якія патрабавалі значных фінансавых рэсурсаў і мабілізацыі насельніцтва. Сістэма ўлады, нашчадкам якой стаў Пётр I, не дазваляла сабраць дастаткова сродкаў на рэарганізацыю і павелічэнне арміі, пабудову флоту, будаванне крэпасцей і Санкт-Пецярбурга.

З першых гадоў у палітыцы Пятра прасочвалася тэндэнцыя паніжэння ролі малаэфектыўнай Баярскай думы ў кіраванні дзяржавай. У 1699 годзе пры цару была арганізавана Блізкая канцылярыя  (руск.)[1], і ў яе памяшканні пазней збіраліся Кансіліі (Савет) міністраў, у якія ўваходзіла да 15 давераных асоб, што кіравалі асобнымі прыказамі  (руск.). Гэта быў правобраз будучага Урадаўнічага Сената, сфармаванага 22 лютага (5 сакавіка1711 года. Апошнія згадванні пра Баярскую думу (дакладней пра «з’езды баяраў») ставяцца да 1708 года: у гэты час удзельнікі пасяджэнняў «конзилиумов» маглі называцца і «баярамі» яшчэ, і ўжо «міністрамі»[2]. У Кансіліі з 1708 года быў усталяваны пэўны рэжым працы: з’яўляюцца справаздачнасць і пратаколы пасяджэнняў, кожны міністр меў асаблівыя паўнамоцтвы.

У 1711 годзе замест Баярскай думы і Кансіліі, што падмяняла яе, быў заснаваны Сенат. Пётр так сфармуляваў асноўную задачу Сената: «Глядзець ва ўсёй дзяржаве выдаткаў, і непатрэбныя, а асабліва марныя, адставіць. Грошай, як магчыма, збіраць, бо грошы грунт артэрыяю вайны.»

Створаны Пятром для бягучага кіравання дзяржавай на час адсутнасці цара (у той час цар адпраўляўся ў Пруцкі паход), Сенат у складзе 9 чалавек (прэзідэнтаў калегій), паступова ператварыўся з часовага ў пастаянна дзеючую вышэйшую ўрадавую ўстанову, што было замацавана ўказам 1722 года. Ён кантраляваў правасуддзе, ведаў гандлем, зборамі і расходамі дзяржавы, назіраў за спраўнасцю адбывання дваранамі вайсковай павіннасці, яму былі перададзеныя функцыі Разраднага  (руск.) і Пасольскага  (руск.) прыказаў.

Рашэнні ў Сенаце прымаліся калегіяльна, на агульным сходзе і падмацоўваліся подпісамі ўсіх членаў вышэйшага дзяржаўнага органа. Такім чынам Пётр I дэлегаваў частку сваіх паўнамоцтваў Сенату, але ў той жа час усклаў на яго членаў персанальную адказнасць.

Адначасова з Сенатам з’явілася пасада фіскалаў. Абавязак обер-фіскала пры Сенаце і фіскалаў ў правінцыях складаўся ў негалосным наглядзе за дзейнасцю ўстаноў: выяўленне выпадкаў злоўжыванняў і парушэнняў указаў, і данясенне пра гэта Сенату і цару. З 1715 года за працай Сената сачыў генерал-рэвізор, з 1718 года пераназваны ў обер-сакратара. З 1722 кантроль над Сенатам ажыццяўляюць генерал-пракурор і обер-пракурор, якім падпарадкоўваліся пракуроры ўсіх іншых устаноў. Ніякае рашэнне Сената не мела сілы без згоды і подпісу генерал-пракурора. Генерал-пракурор і яго намеснік обер-пракурор падпарадкоўваліся наўпрост уладару.

Сенат як урад мог прымаць рашэнні, але для іх выканання патрабаваўся адміністрацыйны апарат. У 17171721 гадах была праведзеная рэформа выканаўчых органаў кіравання, у выніку якой паралельна сістэме прыказаў[3] з іх расплывістымі функцыямі былі створаны па шведскім ўзоры 13 калегій  (руск.) — папярэднікі будучых міністэрстваў. У адрозненне ад прыказаў функцыі і сферы дзейнасці кожнай калегіі былі строга размежаваны, а адносіны ў самой калегіі будаваліся на прынцыпе калегіяльнасці рашэнняў. Былі ўведзеныя:

З 28 лютага (10 сакавіка) 1720 года Генеральны рэгламент  (руск.) увёў адзіную для ўсёй краіны сістэму справаводства ў дзяржаўным апараце. Згодна з рэгламентам калегія складалася з прэзідэнта, 4-5 дарадцаў і 4 асэсараў. Цэнтральнае месца ў сістэме кіравання займала таемная паліцыя: Праабражэнскі прыказ (ведаў справамі пра дзяржаўныя злачынствы) і Тайная канцылярыя. Гэтыя ўстановы знаходзіліся ў вядзенні самага імператара. Акрамя таго дзейнічалі Саляная кантора, Медны дэпартамент, Межавая канцылярыя. «Найпершымі» калегіямі называлі Ваенную, Адміралцейскую і Замежных спраў. На правах калегій знаходзіліся дзве ўстановы: Свяцейшы Сінод і Галоўны магістрат  (руск.). Вынікі рэформы кіравання Пятра I гісторыкамі разглядаюцца неадназначна.

Зноскі

  1. Реформы Петра I // Вялікая савецкая энцыклапедыя : в 30 т. / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978 (руск.)
  2. Захаров А. В. «Консилия министров» // Большая российская энциклопедия. Т. 15. М., 2010. С. 78. (руск.)
  3. Паўленка V. І. «Пётр Першы». М.: Маладая гвардыя, 1975 (руск.)