Рэха (альбом)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэха
музычны альбом Dzieciuki
Дата выпуску 10 сакавіка 2016 года
Жанры фолк-рок, панк-рок
Працягласць 31:06
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Мова песень Беларуская
Храналогія Dzieciuki
Гарадзенскі гармідарРэхаРадыё «Harodnia»

Рэха — другі студыйны альбом беларускага фолк-панк-гурта Dzieciuki, выпушчаны 10 сакавіка 2016 года[1]. У альбом увайшлі песні, якія распавядаюць аб важных беларускіх гістарычных дзеячах, такіх як Вялікі князь літоўскі Вітаўт, Вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі і Тадэвуш Касцюшка, а таксама аб значных падзеях у гісторыі Беларусі[2]. У 2017 годзе альбом стаў пераможцам у Чэрвеньскім чарце партала Тузін Гітоў.[3].

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Назва Працягласць
1. «Давыд Гарадзенскі» (Песня пра гарадзенскага старосту і ваяводу Вялікага князя літоўскага Гедзіміна) 2:39
2. «Паходная» (Песня, прысвечаная нацыянальнаму самаасэнсаванню беларусаў, спасылаючысь на гістарычныя абставіны і пагрозы паланізацыі (напрыклад Крэсы ўсходнія) і русіфікацыі (напрыклад Паўночна-Заходні край) беларусаў.) 3:10
3. «Вітаўт Вялікі» (Песня-лаўдацыя Вялікага князя літоўскага Вітаўта Вялікага) 2:24
4. «Трымайся, браце! (Bella Ciao)» (Песня-кавер на вядомую песню, часоў італьянскага Руху Супраціўлення, пераробленая на тэму беларускай гісторыі) 2:27
5. «Случчакі» (Песня, прысвечанная Слуцкаму паўстанню) 2:44
6. «Станіслаў Аўгуст Панятоўскі» (Іранічная песня-крытыка Вялікага князя літоўскага Станіслава Панятоўскага на словы паэта Алеся Чобата) 3:13
7. «Тадэвуш Касьцюшка» (Песня-лаўдацыя, прысвечаная Тадэвушу Касцюшке і яго паўстанню) 2:52
8. «1937» (Песня пра Вялікі тэрор, а канкрэтна пра растрэл у Менску ў 1937 годзе каля 100 прадстаўнікоў беларускай савецкай інтэлегенцыі) 4:00
9. «Эпілёг» (Песня-эпілог на словы паэта Алеся Чобата, сканчваючая альбом (потым бонусныя трэкі)) 1:12
10. «Простыя людзі» (Бонусная песня-крытыка імперыялістычных дзяржаў) 3:39
11. «Чорны хлеб і гарбата» (Бонусная песня-кавэр на п’есу польскага студэнта Ежы Філаса ў 1974 годзе, распавядаючая пра тэму кратаў у сацыялістычным рэжыме) 2:46

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Музыкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзяніс Жыгавец — тэксты, голас
  • Павел «Трабл» Трублін — вакал, дуда
  • Алесь Дзянісаў — тэксты, вакал, акустычная гітара
  • Лёха Пудзін — гітара
  • Мікалай «Калямба» Палякоў — акардэон, вакал, бэк-вакал
  • Андрэй «Пітон» Пятко — бас, бэк-вакал
  • Саня «Сыр» Сыраежка — бубны, барабаны

Іншыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзяніс Жыхавец — тэксты
  • Стыў Крамер — запіс
  • Андрэй Баброўка — майстэрынг
  • Вера Стома — вокладка[4]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]