Перайсці да зместу

Рэхобат (горад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Рэхобат
23°19′00″ пд. ш. 17°05′00″ у. д.HGЯO
Краіна
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 1 385 м
Часавы пояс UTC+1
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 40 788 чал. (2023)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 62
Паказаць/схаваць карты
Рэхобат (горад) (Намібія)
Рэхобат (горад)
Рэхобат (горад)

Рэхобат[2] (англ.: Rehoboth) — горад у Намібіі. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Намібіі, за 85 км на поўдзень ад сталіцы краіны Віндхука. Адзін з найбуйнейшых гарадоў вобласці Хардап. Плошча горада — 540 км². Насельніцтва — 20900 чалавек (2010).

Рэхобат знакаміты сваімі гарачымі крыніцамі. На захад ад яго знаходзіцца плаціна Ааноб і вадасховішча, якое забяспечвае горад вадой і служыць зонай адпачынку.

У канцы XVIII ст. каля крыніц пасяліліся дамара. У 1845 г. не далёка ад іх нямецкія місіянеры заснавалі горад, які прыцягваў паўднёваафрыканскіх крэолаўнама, орлам і бастэраў. У нашы дні дамара і бастэры складаюць найбольш культурна ўплывовую групу насельніцтва.

Сучасны Рэхобат падзелены на 8 раёнаў, якія завуцца блокамі і абазначаюцца літарамі алфавіта. Блок D — месца жыцця найбольш багатых гараджан, у той час як блок C у часы апартэіду з'яўляўся гета для чарнаскурых і ў нашы дні застаецца найбольш беднай часткай Рэхобата. Мясціны вакол горада традыцыйна выкарыстоўваюцца для выпасу каракулевых авечак. Асновы мясцовай эканомікі: турызм, банкаўскае і транспартнае абслугоўванне.

Зноскі

  1. https://nsa.org.na/census/wp-content/uploads/2024/10/2023-Population-and-Housing-Census-Main-Report-28-Oct-2024.pdf
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — карта Намібія