Вялікая Рэша
| Вёска | |||
| Вялікая Рэша | |||
|---|---|---|---|
| літ.: Didžioji Riešė | |||
|
|||
| 54°47′38″ пн. ш. 25°16′05″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Павет | Віленскі | ||
| Раён | Віленскі | ||
| Сянюнія | Рэшанская | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Першая згадка | 1500 | ||
| Назвы на іншых мовах |
польск.: Rzesza Wielka[1], руск. дарэф. Рѣша Великая[2], Гульбина | ||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 2 465 чалавек (2021) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | LT-14264 | ||
|
|
|||
| http://www.musuriese.lt///www.musuriese.lt/ (літ.) | |||
Вялі́кая Рэ́ша, таксама Дзіджо́йі Рыешэ́[3] (літ.: Didžioji Riešė) — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Адміністрацыйны цэнтр Рэшанскай сянюніі. Размешчана за 12 км на поўнач ад Вільні, каля аўтамабільнай магістралі A14.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]У 1500 годзе вялікі князь літоўскі Аляксандр Ягелончык перадаў фальварак Рэша з броварам віленскаму капітулу. Землі ўваходзілі ў склад Віленскага павета Вялікага Княства Літоўскага.
Пазней маёнтак доўгі час быў спадчынным уладаннем роду Пашкевічаў. Пасля смерці Лукаша і Зоф’і з Гадвіловічаў Пашкевічаў спадкаемцамі сталі: сын Ян, які памёр маладым, і дзве дачкі — Эльжбета (жонка Мікалая Брацішэўскага) і Зоф’я (жонка Аляксандра Нарушэвіча). У 1672 і 1684 гадах яны прадалі маёнтак віленскаму падкаморыю Казіміру Дамброўскаму і яго жонцы Барбары з Глінскіх. У 1700 годзе Казімір Дамброўскі па дарчым праве перадаў маёнтак ксяндзу Яну Мікалаю Згерскаму. Пасля яго спадчыну атрымалі Казімір і Стэфан Згерскія, Катажына Мірская і Тэрэза Ільхінава, якія перадалі свае правы харунжаму Ігнацію Дамброўскаму і стольніку Яну Дамброўскаму — унукам падкаморыя Казіміра, сынам Марцыяны і Евы з Камароўскіх Дамброўскіх, маршалкам вількамірскім. У 1750 годзе вількамірскі стольнік Ян Юноша Дамброўскі і яго жонка Ганна з Сулістроўскіх прадалі Рэшу мсціслаўскаму судоваму старосце Мікалаю Лапацінскаму і яго жонцы Барбары з Копцяў. У 1764 годзе Лапацінскія саступілі свае ўладанні Яну Аўгусту Гільзену і яго жонцы Канстанцыі з Плятэраў. Пазней Рэша перайшла да графаў Зыбергаў, а пасля — да Ясінскіх[1].
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Вялікая Рэша апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце.
У XIX стагоддзі Вялікая Рэша — мястэчка і маёнтак, цэнтр воласці і староства ў Віленскім павеце. Пасля 1861 года цэнтр Рэшанскай воласці Віленскага павета і цэнтр сельскай грамады. Паводле звестак канца XIX стагоддзя мястэчка стаяла пры рэчцы з той жа назвай, пры бочнай дарозе на Вількамір. Тут было 12 дамоў і жылі 40 жыхароў (23 каталікі, 12 іўдзеяў, 5 праваслаўных); дзейнічаў вадзяны млын і каталіцкая капліца (раней філіяльная, належала да Веркаўскай парафіі). Маёнтак у той час належаў Сянкевічам[1].
Паводле звестак на 1905 год маёнтак Вялікая Рэша (уладанне Гурчына і Даўнаровіча) стаяў пры рацэ Рэшанка; тут жылі 5 чалавек (3 мужчыны, 2 жанчыны), а плошча зямельных уладанняў складала 455 дзесяцін. Вёска Вялікая Рэша (або Гульбіна) налічвала 383 жыхары (190 мужчын, 193 жанчыны), а плошча зямельных уладанняў складала 357 дзесяцін[2].
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Вялікую Рэшу занялі войскі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[4]. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй[5]. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка занята польскімі войскамі.


З 1920 года ўваходзіла ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 да 1939 года — у складзе гміны Рэша Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[6]. Паводле перапісу 1931 года, у маёнтку пражывала 91 чалавек (13 дамоў), а ў вёсцы — 78 чалавек (4 дамы)[7].
З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года занята савецкімі войскамі. Паводле савецка-літоўскага дагавора аб узаемадапамозе, падпісанага 10 кастрычніка 1939 года, Вялікая Рэша разам з часткай Віленскага краю была перададзена Літве, з 1940 года — у Літоўскай ССР. У 1941—1944 гадах пад акупацыяй Германіі.
У савецкі час вёска была цэнтрам саўгаса, тут размяшчаўся Віленскі дзяржаўны конны завод. З 1990 года — у складзе незалежнай Літвы. У 2017 годзе быў зацверджаны афіцыйны герб вёскі.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]У вёсцы дзейнічае Рэшанская асноўная школа, цэнтр вольнага часу, пошта.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]| Дынаміка насельніцтва з 1905 па 2021 | |||||
| 1905[2] | 1931[7] | 1959пер.[8] | 1970пер.[8] | 1979пер.[9] | 1985[10] |
|---|---|---|---|---|---|
| 383 | 169 | 135 | 209 | 61 | 62 |
| 1989пер.[11] | 2001пер.[12] | 2011пер.[13] | 2021[14] | - | - |
| 461 | 1 142 | 2 520 | 2 465 | - | - |
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Святога Станіслава[15] (пабудаваны ў 1939 г.);.
- Сядзіба «Рэша Руская»[15];
- Прыдарожная каплічка[15].
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Сядзіба Рушчыцаў[15].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Панарама вёскі
-
Від на паселішча
-
Могілкі
-
Уезд у вёску
-
Касцёл Святога Станіслава
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Rzesza (1) Wielka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew (польск.). — Warszawa, 1889. — S. 187.
- ↑ а б в І. І. Гошкевич. Виленская губернія: Полный списокъ населенныхъ мѣстъ со статистическими данными о каждомъ поселеніи. — Вильна: Губернская типография, 1905. — С. 72. — 341 с.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 20.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. T. I. Województwo wileńskie. Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1938.
- ↑ а б Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej.. T. I. Województwo wileńskie. Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1938, s. 70.
- ↑ а б Lietuvos TSR kaimo gyvenamosios vietovės 1959 ir 1970 metais (Visasąjunginių gyventojų surašymų duomenys). Vilnius: Centrinė statistikos valdyba prie Lietuvos TSR Ministrų tarybos, 1974.
- ↑ Lietuvos TSR kaimo gyvenamosios vietovės (1979 metų Visasąjunginio gyventojų surašymo duomenys). Vilnius: Lietuvos TSR Centrinė statistikos valdyba, 1982.
- ↑ Didžioji Riešė. Tarybų Lietuvos enciklopedija, T. 1 (A-Grūdas). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1985, 423 psl. (літ.)
- ↑ Kaimo gyvenamosios vietovės (1989 metų Visuotinio gyventojų surašymo duomenys). Vilnius: Lietuvos Respublikos Statistikos departamentas, 1993.
- ↑ Vilniaus apskrities gyvenamosios vietovės ir jų gyventojai. Vilnius: Statistikos departamentas, 2003.
- ↑ Gyventojai gyvenamosiose vietovėse: Lietuvos Respublikos 2011 metų gyventojų ir būstų surašymo rezultatai. Vilnius: Statistikos departamentas, 2013. Suarchyvuota 2022-04-08.
- ↑ Gyventojai gyvenamosiose vietovėse: Lietuvos Respublikos 2021 metų gyventojų surašymo rezultatai. Vilnius: Statistikos departamentas, 2022.
- ↑ а б в г Вялікая Рэша на сайце Radzima.org
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вялікая Рэша- Rzesza (1) Wielka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew (польск.). — Warszawa, 1889. — S. 187.
- Вялікая Рэша на сайце Radzima.org
