Руслан Ігаравіч Белагорцаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Р. І. Белагорцаў)
Руслан Ігаравіч Белагорцаў
Дата нараджэння 28 верасня 1945(1945-09-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 2005(2005)
Альма-матар
Месца працы
Узнагароды

Руслан Ігаравіч Белагорцаў (28 верасня 1945, Новасібірск — 2005) — беларускі архітэктар[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Новасібірску. Бацька — архітэктар Ігар Белагорцаў, а маці — выкладчык па спецыяльнасці інжынер-сантэхнік[2]. Скончыў БПІ ў 1969 годзе. Працаваў архітэктарам, галоўным спецыялістам па архітэктуры, загадчыкам аддзела планіроўкі і забудовы сельскіх населеных пунктаў, намеснікам дырэктара па навуковай рабоце БелНДІдзіпрасельбуда[3]. У 1978—2005 гадах выкладаў у архітэктурным факультэце БПІ[3]. Удзельнічаў у распрацоўцы праектаў планіроўкі і забудовы вёсак Мінскай вобласці[1].

З 1986 года інструктар аддзела будаўніцтва і гарадской гаспадаркі ЦК КПБ, з 1989 года намеснік старшыні Дзяржбуда БССР. З 1994 года намеснік старшыні Камітэта архітэктуры, горадабудаўніцтва і землеўпарадкавання Мінскага гарвыканкама, з 1997 г — Галоўны саветнік упраўлення будаўніцтва Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[3].

У 2004 годзе быў прызначаны галоўным архітэктарам Мінска — старшынёй Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінскага гарвыканкама[3].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. З 1986 года — сакратар праўлення Саюза архітэктараў БССР. Член КПСС з 1981 года. Пражываў у г. Мінску[4].

Архітэктурная творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: праекты планіроўкі і забудовы сельскіх пасёлкаў — Натальеўск Чэрвеньскага (1971—1973), Крупіца Мінскага (1972—1982, з В. Н. Емяльянавым[4]), Агарэвічы Ганцавіцкага (1972—1982), Ваверка Лідскага (1973—1980), Лошніца Барысаўскага (1973−1980), Доры Валожынскага раёна (19851986, у сааўтарстве)[3].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па архітэктуры вёскі, планіроўцы і забудове сельскіх населеных месцаў[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат прэміі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь імя У. А. Караля (1999)[5]. Узнагароджаны сярэбраным (1982), бронзавым (1980) медалямі ВДНГ СССР, дыпломам II ступені ВДНГ БССР (1982)[4].

Зноскі

  1. а б в Белогорцев, Руслан Игоревич (архитектор ; 1945—2005)
  2. Руслан Игоревич Белогорцев: «…Видеть в городе живой растущий организм»
  3. а б в г д Руслан Игоревич Белогорцев
  4. а б в Белогорцев Руслан Игоревич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  5. Белогорцев Руслан Игоревич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Минская область : энциклопедия. Т. 1. — Минск, 2007.
  • Белогорцев Руслан Игоревич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Белогорцев Руслан Игоревич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]