Рыгор Антонавіч Віткоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Р. А. Віткоўскі)
Рыгор Антонавіч Віткоўскі
Дата нараджэння 23 жніўня 1923
Месца нараджэння Мінск
Дата смерці 1992
Месца смерці Мінск
Грамадзянства Сцяг СССР СССР
Сцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці мастак
Вучоба Мінскае мастацкае вучылішча (1953), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1959)
Уплыў Сямён Герус, Павел Любамудраў

Рыгор Антонавіч Віткоўскі (23 жніўня 1923 года, Мінск1992 год, Мінск) — беларускі мастак-графік, плакатыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. У 1953 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1959 — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З гэтага ж года пачаў браць удзел у мастацкіх выстаўках.

Працаваў у графіцы — плакат, афорт[1]. У суаўтарстве з Арленам Кашкурэвічам распрацаваў серыю плакатаў па правілам дарожнага руху.

Памёр у 1992 годзе.

Зноскі

  1. Беларускі Саюз дызайнераў. ВІТКОЎСКІ РЫГОР АНТОНАВІЧ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2021. Праверана 26 студзеня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]