Рычард Вітольдавіч Пікель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Р. В. Пікель)
Рычард Вітольдавіч Пікель
1-ы старшыня Смаленскага гарадскога Савета
1918 — 1918
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік В. В. Вашкевіч
1-ы старшыня Савета народнай гаспадаркі Заходняй камуны
1918 — 1918
Сцяг1-ы старшыня Савета народнай гаспадаркі ССРБ
з 1 студзеня 1919
старшыня Мінскага губернскага рэвалюцыйнага камітэта

Нараджэнне 20 ліпеня 1896(1896-07-20)
Смерць 25 жніўня 1936(1936-08-25) (40 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
  • РСДРП(б)[d]
Дзейнасць пісьменнік

Рычард Вітольдавіч Пікель (20 жніўня (1 верасня) 1896, Тыфліс — жнівень 1936, Масква) — савецкі дзяржаўны і грамадскі дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З лета 1917 г. член Мінскага камітэта РСДРП(б), выканкома Мінскага Савета рабочых дэпутатаў, Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РСДРП(б). З лютага 1918 г. член выканкома Заходняй вобласці, старшыня Смаленскага гарадскога Савета і Савета народнай гаспадаркі Заходняй камуны. З 1 студзеня 1919 г. старшыня Савета народнай гаспадаркі ССРБ, член Цэнтральнага бюро КП(б)Б. У красавіку 1919 г. адзін з рэдактараў газеты «Звязда». Член ЦВК ЛітБел ССР, ЦК КП(б)ЛіБ, старшыня Мінскага губрэўкома.

З кастрычніка 1919 г. кіраўнік палітаддзела 6-й і 16-й армій. З мая 1921 г. кіраўнік палітупраўлення войск Украіны і Крыма. З красавіка 1922 г. камісар вааенна-акадэмічных курсаў вышэйшага камсастава РСЧА. З сакавіка 1924 г. загадчык сакратарыята старшыні выканкома Камінтэрна (Р. Я. Зіноўева). З 1927 на розных кіруючых пасадах у Наркамаце асветы і іншых дзяржаўных органах. У 1936 г. абвінавачаны ў «тэрырарыстычнай дзейнасці супраць кіраўнікоў партыі і дзяржавы» і расстраляны. Рэабілітаваны ў 1988 г. Аўтар публіцыстычных твораў па гісторыі ўстанаўлення бальшавіцкай улады на беларускіх землях.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Селяменеў, В. Пікель Рычард Вітольдавіч / Вячаслаў Селяменеў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 5: М—Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 590 с. — С. 492. — ISBN 985-11-0141-9.