Раман Леанідавіч Заслонаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Р. Л. Заслонаў)
Раман Леанідавіч Заслонаў
Фатаграфія
Мінск, 26 ліпеня 2013 года
Дата нараджэння 27 жніўня 1962(1962-08-27) (61 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі БеларусьСцяг Францыі
Род дзейнасці мастак
Жанр тэматычная карціна
Вучоба
Уплыў Васіль Сумараў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раман Леанідавіч Заслонаў (27 жніўня 1962, Мінск) — беларускі мастак-жывапісец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і мастака Леаніда Гальперына і пісьменніцы Ірыны Заслонавай. Дзед па матчынай лініі — легендарны беларускі партызан, герой Вялікай Айчыннай вайны, Канстанцін Заслонаў.

Першыя мастацкія навыкі атрымаў у мінскай Дзіцячай мастацкай школе № 1 ад выкладчыка Уладзіміра Ткачэнкі, таксама займаўся ў дзіцячай народнай студыі выяўленчага мастацтва ў Васіля Сумарава. У 1985 скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, у 1990 — творчыя майстэрні Акадэміі мастацтваў СССР у Мінску пад кіраўніцтвам акадэміка М. А. Савіцкага.

Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1980. У 1990 стаў членам Беларускага саюза мастакоў. Працуе ў станковым жывапісу ў жанрах гістарычнай карціны, пейзажа, партрэта. Яго творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Траццякоўскай галерэі ў Маскве, фондах Міністэрства культуры Расіі, музейна-выставачным цэнтры «РОСІЗА» (г. Масква), а таксама ў шматлікіх прыватных калекцыях розных стран.

Жыве і працуе ў Францыі. У 1997 атрымаў першую прэмію аднаго з найстарэйшых салонаў Еўропы – Salon d'en Automne (Восеньскі салон  (руск.)).

З 4 снежня 2015 па 26 студзеня 2016 жывапіс і графіка Рамана Заслонава экспанаваліся ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі

  1. Выставка живописи и графики Романа Заслонова(недаступная спасылка). Национальный художественный музей Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2020. Праверана 26.07.2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]