Р (кірыліца)
|
Літара Р | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| Кірыліца | ||||||
|
А · Б · В · Г · Ґ · Д · Ѓ | ||||||
| Неславянскія літары | ||||||
|
А̄ · А́ · А̀ · Ӑ · А̂ · А̊ · Ӓ | ||||||
| Састарэлыя літары | ||||||
|
Ꙁ · Ꙇ · Ҁ · Ѻ · Ѹ · Ѡ · Ѽ | ||||||
| Літары кірыліцы |
Р, р (назва: эр) — літара ўсіх славянскіх кірылічных алфавітаў (17-я ў балгарскім, 18-я ў беларускім і рускім, 20-я ў сербскім, 21-я ў македонскім і ўкраінскім); выкарыстоўваецца таксама ў пісьменнасцях некаторых неславянскіх моў. У стара- і царкоўнаславянскай азбуках носіць назву «рьци» (ст.-сл.) ці «рцы» (ц.-сл.), што азначае «гавары, скажы» (загадны лад ад дзеяслова «рещи»).
Асноўныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]У кірыліцы звычайна лічыцца 18-й па ліку і выглядае як
; у глаголіцы па ліку 19-я, мае выгляд Ⱃ.
У абедзвюх азбуках лічбавае значэнне — 100.
Паходжанне кірылічнай літары — грэчаскае ро (Ρ, ρ), хоць, як адзначаў яшчэ І. В. Ягіч, «тлумачэнне гэтай літары даволі цяжкае, нягледзячы на ўяўную прастату малюнка».[1]
У стараславянскай мове Р магло быць і цвёрдым, і мяккім. Асобай літары для мяккага Р не існавала. У некаторых выпадках Р з’яўлялася складаўтваральным: тръгъ, врьхъ. Складовы характар гука р старажытныя пісцы перадавалі спалучэннямі ръ, рь. Пры чытанні стараславянскіх тэкстаў варта разумець, што вышэйзгаданыя спалучэнні вымаўляюцца як адзіны складовы гук р толькі ў тым выпадку, калі ў беларускай мове ім адпавядаюць спалучэнні -ор-, -ер- : торг, верх. У адваротным выпадку спалучэння ръ, лъ, азначаюць гук р і адпаведны рэдукаваны галосны.
У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Абазначала зычны гук [р] (рада, рыба). У рукапісах XIV—XVII стагоддзяў у сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася у некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў. Пры ўжыванні ў якасці вынасной пісалася гарызантальна над радком, служачы такім чынам цітлападобным пакрыццём для слова. У XVI стагоддзі акрамя рукапіснай набыла друкаваную форму. Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным[2].
Беларуская мова
[правіць | правіць зыходнік]У сучаснай беларускай мове абазначае санорны дрыжачы пярэднеязычны цвёрды і зацвярдзелы зычны гук [р] (раса, рыжы, рэха, сарока). Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму[2].
Ужыванне
[правіць | правіць зыходнік]Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (РТС).
Малая літара р з’яўляецца скарачэннем для:
- слова «родны (склон)» (з кропкай);
- грашовай адзінкі «рубель» (з кропкай);
- слова «рака» (з кропкай).
Вялікая літара Р выкарытоўваецца для абазначэння адзінкі вымярэння «рэнтген» (без кропкі).
Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне сямнаццаты (група «Р»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (квадрат № 6 р)[2].
Табліца кодаў
[правіць | правіць зыходнік]| Кадзіроўка | Рэгістр | Дзесятковы код | 16-рычны код | Васьмярычны - код | Двайковы код |
|---|---|---|---|---|---|
| Юнікод | Вялікая | 1056 | 0420 | 002040 | 00000100 00100000 |
| Маленькая | 1088 | 0440 | 002100 | 00000100 01000000 | |
| ISO 8859-5 | Вялікая | 192 | C0 | 300 | 11000000 |
| Маленькая | 224 | E0 | 340 | 11100000 | |
| KOI 8 | Вялікая | 242 | F2 | 362 | 11110010 |
| Маленькая | 210 | D2 | 322 | 11010010 | |
| Windows 1251 | Вялікая | 208 | D0 | 320 | 11010000 |
| Маленькая | 240 | F0 | 360 | 11110000 |
У HTML вялікую літару Р можна запісаць як Р ці Р, а маленькую р — як р ці р.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ягичъ И. В. «Глаголическое письмо» // «Энциклопедія славянской филологіи». Вып. 3. СПб., 1911; стр. 199
- 1 2 3 Р // Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 450. — 654 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-126-9.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Булич С. К.,. Р // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Карский Е. Ф.,. Славянская кирилловская палеография / отв. ред. акад. В. И. Борковский. — 2-е изд., факсимильное. — Л., М.(факс.): Из-во АН СССР; из-во «Наука» (факс.), 1928, 1979 (факс.). — С. 198. — 494 с. — 2 700 экз.
- Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994. — 654 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-126-9.