СЕБІН

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баліварыянская служба Нацыянальнай разведкі
ісп.: Servicio Bolivariano de Inteligencia Nacional
Краіна
Створана 2009
Штаб-кватэра
Бюджэт засакрэчаны
Сярэдняя колькасць засакрэчана
Папярэднік DISIP
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Баліварыянская служба Нацыянальнай разведкі (ісп.: Servicio Bolivariano de Inteligencia Nacional, SEBIN) — разведвальнае агенцтва ўрада Венесуэлы[1][2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1969 годзе прэзідэнтам Рафаэлем Кальдэра была створана спецслужба DISIP, якая замяніла DIGEPOL. У 2009 годзе Уга Чавес перафармаваў упраўленне ў SEBIN.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Арганізацыйная і функцыянальная структура Баліварыянскай нацыянальнай разведвальнай службы падзелена на чатыры ўзроўні:

  1. Дырэктыўны ўзровень:
  • Канцылярыя генеральнага дырэктара (у склад уваходзяць генеральных дырэктар, дырэктар па аператыўным кантролі, дырэктар па адміністрацыйным кантролі і генеральны сакратар)
  1. Узровень адміністрацыйнай падтрымкі:
  • Аддзел юрыдычнай кансультацыі;
  • Аддзел кіравання персаналам;
  • Аддзел адміністрацыйнага кіравання;
  • Упраўленне планавання і бюджэту;
  • Упраўленне інфармацыйных сістэм і тэхналогій;
  • Упраўленне аперацый і паслуг;
  • Упраўленне ўнутраных спраў і Цэнтр разведвальных даследаванняў.
  1. Асноўны ўзровень:
  • Упраўленне разведвальных раёнаў,
  • Упраўленне разведкі,
  • Упраўленне контрразведкі,
  • Упраўленне стратэгічных даследаванняў,
  • Упраўленне неадкладных дзеянняў.
  1. Тэрытарыяльна-дэцэнтралізаваны аперацыйны ўзровень:
  • Раён стратэгічнай разведкі;
  • Разведвальныя аператыўныя зоны;
  • Тэрытарыяльныя базы;
  • Вобласці разведкі.

Адміністрацыйнае ўладкаванне[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыйнае ўладкаванне SEBIN арганізавана наступным чынам:

  1. Дэпартамент адміністрацыйнага кіравання.
  2. Упраўленне контрразведкі.
  • Аддзел дэмакратычнага парадку.
  • Аддзел падтрымкі развіцця.
  • Аддзел барацьбы з тэрарызмам і падрыўной дзейнасцю.
  • Аддзел барацьбы з незаконным абаротам наркотыкаў.
  • Аддзел асаблівых выпадкаў.
  • Аддзел інфармацыйных службаў.
  • Аддзел энергетыкі і нафты.
  • Аддзел стратэгічнага аналізу.
  • Аб’яднанае рэгіянальнае камандаванне па барацьбе з вымагальніцтвам і выкраданнем людзей.
  1. Разведвальнае ўпраўленне.
  2. Упраўленне аперацыямі.

Гендырэктары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. [1](недаступная спасылка), [2](недаступная спасылка)
  2. Copia archivada