Саад-паша Заглул
Саад-паша Заглул | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
араб. سعد زغلول | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хусэйн-паша Рушдзі[d] | ||||||
Пераемнік | Хусэйн-паша Рушдзі[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ях'я Ібрагім-паша[d] | ||||||
Пераемнік | Мухамад-паша Баракат[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ях'я Ібрагім-паша[d] | ||||||
Пераемнік | Ахмад Зівар[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хусэйн Фахры-паша[d] | ||||||
Пераемнік | Ахмед Хішмат-паша[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ахмад Мазлум-паша[d] | ||||||
Пераемнік | Мастафа эль-Нахас | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
ліпень 1858[1] ці 1 ліпеня 1859[2] |
||||||
Смерць |
23 жніўня 1927[3][4] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Сафія Заглул[d] | ||||||
Веравызнанне | іслам і суніты | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
![]() |
Саад-паша Заглул (араб. سعد زغلول) (1857[5] — 23 жніўня 1927) быў егіпецкім рэвалюцыянерам і дзяржаўным дзеячам. Ён з'яўляўся лідарам егіпецкай нацыяналістычнай партыі Вафд і Ганаровым Прэзідэнтам футбольнага клуба Al Ahly .
Саад-паша Заглул узначальваў рух грамадзянскага непадпарадкавання, мэтай якога было дасягненне незалежнасці Егіпта (і Судана) ад брытанскага панавання[6]. Ён сыграў ключавую ролю ў Егіпецкай рэвалюцыі 1919 г. Такую ж вялікую ролю адыграў у схіленні Брытаніі да падпісання Дэкларацыі аб незалежнасці Егіпта ў 1922 годзе. Займаў пасаду прэм'ер-міністра Егіпта з 26 студзеня 1924 па 24 лістапада 1924 гг.
Пачатак грамадзянскай актыўнасці
[правіць | правіць зыходнік]Саад Заглул нарадзіўся ў ліпені 1857 года ў вёсцы Ібайна ў мухафазе Кафр-эш-Шэйх , у межах дэльты Ніла ў сялянскай сям'і сярэдняга класу. Адукацыю атрымаў ва Універсітэце Аль-Азхар і ў Егіпецкай школе права ў Каіры. З часам Заглул, еўрапеізаваны юрыст, набыў багацце і статус, падняўся па кар'ернай лесвіцы. Стаў членам егіпецкай масонскай ложы[7].
Станаўленне ў палітыцы
[правіць | правіць зыходнік]Саад Заглул паспяхова займаўся юрыдычнай практыкай, таму назапасіў дастатковыя сродкі для таго, каб удзельнічаць у егіпецкай палітыцы, у якой на той час адбывалася барацьба ўмераных і радыкальных сіл з агульнай мэтай да супрацьстаяння брытанскай акупацыі. Наладзіў карысныя і цесныя сувязі з рознымі фракцыямі егіпецкіх нацыяналістаў. У 1892 годзе прызначаны суддзёй апеляцыйнага суда. Зблізіўся з прынцэсай Назлі Фазіл . Яго сувязі ў найвышэйшых колах паспрыялі жаніцьбе ў 1895 годзе з дачкою егіпецкага прэм'ер-міністра Мустафы-пашы Фахмі , сяброўствам якога з Эвелінам Бэйрынгам , брытанскім кіраўніком Егіпта, можна часткова растлумачыць далейшую памяркоўнасць Заглула ў стаўленні да брытанскай акупацыі. Пазней Заглул быў прызначаны міністрам адукацыі (1906—1908), міністрам юстыцыі (1910—1912). Сыходзіць у адстаўку з паста міністра юстыцыі з-за рознагалоссяў з хедзівам Абасам Хільмі II, пасля чаго абіраецца ў Заканадаўчы сход. У 1913 г. стаў яго віцэ-прэзідэнтам.
У час свайго знаходжання на міністэрскіх пасадах Заглул прымаў пэўныя меры да рэфармавання, якія б задаволілі і егіпецкіх нацыяналістаў, і брытанскую акупацыйную адміністрацыю. У гэты час ён трымаўся здалёк ад радыкальных нацыяналістычных фракцый. Заставаўся задавальняючай фігурай для брытанскай адміністрацыі, адначсова з тым не кампраметуючы сябе ў вачах сваіх суайчыннікаў. Падчас Першай сусветнай вайны адносіны паміж Брытаніяй і Егіптам пачалі пагаршацца. Многія члены Заканадаўчага сходу ствараюць групы антыкаланіяльных актывістаў па ўсім Егіпце.

Выгнанне
[правіць | правіць зыходнік]Пасля Першай сусветнай вайны Заглул пачаў праяўляць значна большую актыўнасць у межах нацыяналістычнага руху, стварыў палітычную партыю Вафд . 13 лістапада 1918 года Заглул і двое з іншых былых членаў Заканадаўчага сходу звяртаюцца да брытанскага вярхоўнага камісара з просьбай аб адмене пратэктарату. Тады ж яны просяць права на тое, каб быць прадстаўнікамі Егіпта на мірных пасляваенных перамовах. Гэтыя патрабаванні былі адхіленыя, пасля чаго прыхільнікі Заглула, дзеячы партыі Вафд, ініцыявалі беспарадкі па ўсёй краіне[8].
Брытанская дэлегацыя патрабавала ад Заглула спынення яго палітычнай агітацыі. Калі Заглул адмовіўся, акупацыйныя ўлады ў сакавіку 1919 года саслалі яго на Мальту, але неўзабаве ён быў вызвалены пасля таго, як генерал Эдмунд Аленбі заняў пасаду вярхоўнага камісара Егіпта. Заглул узначаліў афіцыйную дэлегацыю Егіпта на Парыжскай мірнай канферэнцыі, дзе запатрабаваў ад Вялікабрытаніі афіцыйнага прызнання незалежнасці Егіпта і далучэння да Егіпта тэрыторыі Судана (як гэта было пры Мухамедзе Алі Егіпецкім)[6]. Акрамя Саада Заглула, у складзе дэлегацыі былі Хамад Махмуд эль Басель-паша і Абдэль Лаціф Мікабаці. Дэлегацыя не дамаглася поспехаў. У 1920 годзе Заглул некалькі разоў сустракаецца з брытанскім міністрам па справах калоній лордам Мілнерам . Яны дасягаюць паразумення, але Заглул не ведае, як узбунтаваныя егіпцяне паставяцца да яго, калі ён заключыць пагадненне з брытанцамі, таму адхіляецца ад дамовы. У 1921 годзе Заглул зноў выкарыстоўвае сваіх прыхільнікаў, каб перашкодзіць стварэнню ўрада, лаяльнага Брытаніі. Аленбі адказвае ссылкай Заглула на Сейшэльскія астравы ў Індыйскім акіяне, дзе ўжо знаходзіліся і іншыя сасланыя дзеячы антыімперыялістычнага руху[9]. Лісты, якія дасылалі на радзіму сасланыя актывісты, цэнзураваліся, аднак Саад Заглул знаходзіў шляхі абыходжання цэнзурных абмежаванняў, выкарыстоўваючы лісты ў якасці асноўнага палітычнага інструмента. У 1922 годзе Заглула перавезлі з Сейшэлаў у Гібралтар з-за дрэннага стану здароўя, а ў 1923 г. ён быў канчаткова вызвалены, атрымаўшы дазвол вярнуцца ў Егіпет[10].
Пасля вяртання
[правіць | правіць зыходнік]Па сваім вяртанні Заглул узначаліў егіпецкія нацыяналістычныя сілы. На выбарах 12 студзеня 1924 года партыя Вафд атрымала пераважную большасць галасоў, здабыўшы для сябе 90% месцаў у парламенце. Двума тыднямі пазней Заглулам быў сфармаваны першы нацыяналістычны ўрад Егіпта. Пасля забойства 19 лістапада 1924 года сэра Лі Стэка , сірдара і генерал-губернатара Судана, і пасля некаторых брытанскіх патрабаванняў, якія Заглул палічыў непрымальнымі, ён сышоў у адстаўку. Аднак двума гадамі пазней Саад Заглул вярнуўся ў палітыку, і, хоць больш ніколі не займаў пасады прэм'ер-міністра, заставаўся надзвычайна ўплывовай фігурай да сваёй смерці ў 1927 годзе.
![]() |
Масы лічылі Заглула сваім нацыянальным лідарам, "заім-аль-умай", бескампрамісным нацыянальным героем. Яго апаненты былі ў роўнай ступені дэскрыдытаваныя як кампрамісчыкі ў вачах мас. Тым не менш, ён сам прыйшоў да ўлады часткова таму, што пайшоў на кампраміс з дварцовай фракцыяй і прыняў умовы, якія абаранялі брытанскія інтарэсы ў Егіпце[11].
Арыгінальны тэкст (англ.)
The masses considered Zaghloul their national leader, the za'im al-umma, the uncompromising national hero. His opponents were equally discredited as compromisers in the eyes of the masses. Yet he also had finally come to power partly because he had compromised with the palace group and implicitly accepted the conditions governing the safeguarding of British interests in Egypt[11]. |
![]() |
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Жонка Заглула, Сафія Ханум , была дачкою Мустафы-пашы Фахмі , члена егіпецкага кабінета міністраў, двойчы прэм'ер-міністра Егіпта[12]. Яна была феміністкай і рэвалюцыянеркай, актыўна ўдзельнічала ў палітыцы[13].
Брат Заглула, Ахмад Фаці Заглул, быў юрыстам і палітыкам. Займаў некалькі адміністратыўных пасад, пэўны час з'яўляўся намеснікам міністра юстыцыі. У 1906 годзе апынуўся ў складзе егіпецкіх суддзяў, якія прынялі ўдзел у судовым працэсе па справе інцыдэнта ў Дэншаваі[14].
Пахаваны разам са сваёй жонкай у маўзалеі Бейт эль-Ума ў Каіры.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Agence bibliographique de l'enseignement supérieur (France) Système universitaire de documentation — Montpellier: ABES, 2001. Праверана 30 сакавіка 2017.
- ↑ https://age-now.com/1227-%D8%B3%D8%B9%D8%AF-%D8%B2%D8%BA%D9%84%D9%88%D9%84.html Праверана 23 чэрвеня 2020.
- ↑ Marlowe J. Sa'd Zaghlul // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Saʿd Zaghlūl // AlKindi
- ↑ Saad Zaghloul in the Seychelles (англ.). www.seychellesweekly.com.
- ↑ а б Elkins 2022.
- ↑ Karim Wissa Freemasonry in Egypt 1798-1921: A Study in Cultural and Political Encounters(англ.) // Bulletin (British Society for Middle Eastern Studies). — 1989. — № 16. — С. 151.
- ↑ Rogan 2009.
- ↑ McAteer 2008.
- ↑ Uma Kothari Contesting colonial rule: Politics of exile in the Indian Ocean Author links open overlay panel(англ.) // Geoforum. — 2012. — № 43. — С. 704—705. — DOI:10.1016/j.geoforum.2011.07.012
- ↑ а б Vatikiotis 1991.
- ↑ Cook 2011.
- ↑ This day in history: Mother of Egyptians Safeya Zaghloul dies in 1946 — Egypt Independent (англ.). Egypt Independent (12 студзеня 2014). Праверана 28 лютага 2025.
- ↑ Khan 2011.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Caroline Elkins. Legacy of Violence: A History of the British Empire (англ.). — Knopf Doubleday, 2022. — 145 с. — ISBN 978-0-593-32008-2.
- William McAteer. To be a nation: being the third part of The history of Seychelles, 1920–1976 (англ.). — Pristine Books, 2008. — С. 37. — ISBN 978-9993180920.
- Eugene Rogan. The Arabs (англ.). — New York: Basic Books, 2009. — С. 165.
- Panayiotis J. Vatikiotis. The History of Modern Egypt: From Muhammad Ali to Mubarak (англ.). — 4th ed.. — Baltimore: Johns Hopkins University Press, 1991. — С. 279. — 572 с.
- Steven A. Cook. The Struggle for Egypt: From Nasser to Tahrir Square (англ.). — Oxford University Press, 2011. — С. 32. — ISBN 978-0-19-979532-1.
- N. Khan. Egyptian-Indian Nationalist Collaboration and the British Empire (англ.). — Palgrave Macmillan US, 2011. — С. 43—44. — ISBN 978-0-230-33951-4.
- The Earl Of Cromer. Modern Egypt Vol. II (англ.). — London: Macmillan and Co. Ltd., 1908.
- Jamal Mohammed Ahmed. The Intellectual Origins of Egyptian Nationalism (англ.). — Oxford University Press, 1960.
- Albert Hourani. Arabic Thought In The Liberal Age, 1798—1939 (англ.). — Cambridge University Press, 1983. — 406 с. — ISBN 978-0521274234.
- Sayyid-Marsot, Afaf Lutfi. Egypt and Cromer; a study in Anglo-Egyptian relations (англ.). — New York: Praeger, 1969.
- Naguib Mahfouz. Miramar (англ.). — 1990.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Саад-паша Заглул
- Al-Ahram: "The bitter harvest" (англ.) Артыкул пра забойства сэра Олівера Стэка ў Каіры ў 1924 годзе і яго наступствах для Егіпта і Заглула
- High Tea, Low Lunch (англ.)(недаступная спасылка). Time Magazine (14 чэрвеня 1926). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2007. Праверана 9 жніўня 2008. — Інфармацыя пра тое, як Заглул спрабаваў вярнуць сабе ўладу ў 1926 годзе.