Саар (рака)
Jump to navigation
Jump to search
Саар Saar | |
Выток | Вагезы |
Даўжыня | 246 км |
Расход вады | 78,2 м³/с |
Вадазбор | 7431 км² |
Саар (фр.: Sarre, ням.: Saar) — рака ў Францыі і Германіі, правы прыток Мозеля. Па ёй названая нямецкая зямля Саар.
Даўжыня раки 246 км, з іх 126 км прыпадае на Францыю, 120 км — на Германію. Плошча басейна 7431 км². Жыўленне пераважна дажджавое, узімку і ўвесну назіраюцца паводкі.
Рака бярэ пачатак у горнай сістэме Вагезы, пры зліцці дзвюх рэк — Белага Саара і Чырвонага Саара. Цячэ праз Саарскі вугальны басейн, Упадае ў Мозель вышэй горада Трыр.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 43. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).