Саатсэ (эст.: Saatse) — вёска ў воласці Сетамаа павета Вырумаа, Эстонія. Да адміністрацыйнай рэформы мясцовых самакіраванняў Эстоніі 2017 года ўваходзіла ў склад воласці Вярска. Размешчана за 45 кіламетраў на ўсход ад павятовага цэнтра — горада Выру, і за 12 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад валаснога цэнтра — пасёлка Вярска, каля эстонска-расійскай мяжы. За 6 км ад Пскоўскага возера. Вышыня над узроўнем мора - 58 метраў.