Сабатаж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сабатаж (фр.: sabotage ад saboter — «стукаць чаравіком») — наўмыснае знішчэнне маёмасці або запаволенне працы з намерам нанесці шкоду бізнесу ці эканамічнай сістэме.

У крымінальным кодэксе БССР, які быў уведзены ў 1928 годзе і дзейнічаў да 1960 года, існаваў артыкул «контррэвалюцыйны сабатаж». Гэты від злачынства адносіўся да «контррэвалюцыйных злачынстваў» і характарызаваўся як «свядомае невыкананне кім-небудзь пэўных абавязкаў або наўмысна нядбайнае іх выкананне са спецыяльнай мэтай паслаблення ўлады ўрада і дзейнасці дзяржаўнага апарату». Каралася гэтае злачынства пазбаўленнем волі на тэрмін не ніжэй за адзін год з канфіскацыяй усёй або часткі маёмасці, з павышэннем пры асабліва абцяжваючых абставінах да расстрэлу з канфіскацыяй маёмасці[1]. У крымінальным кодэксе БССР ад 1960 года артыкул за сабатаж быў выключаны.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Крымінальны кодэкс Беларускай ССР Архівавана 12 лютага 2023. : Афіц. тэкст са зменамі на 1 мая 1957 г. і з дадат. сістэматыз. матэрыялаў / М-ва юстыцыі БССР. – Мінск : Дзярж. выд-ва БССР, 1957. – 296 с. – Алф.-прадм. паказ.: с. 127–294.*