Перайсці да зместу

Сабаён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сабаён
Краіна паходжання
Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сабаён (італ.: zabaglione, zabaione; фр.: sabayon) — адна з самых вядомых салодкіх страў італьянскай кухні, яечны крэм з даданнем віна (звычайна марсалы або прасека). Яечны жаўток узбіваецца з цукрам да ўтварэння белай пены, затым дадаецца віно, для водару — ром і карыца. Атрыманая сумесь узбіваецца на вадзяной лазні да ўтварэння пены. Падаецца ў дэкарыраваным цукровай пудрай кілішку з бісквітным печывам або са свежым інжырам. Падобны французскі дэсерт носіць назву шадо.

У шырокім сэнсе сабаёнамі завуць розныя дэсерты, якія рыхтуюцца з утварэннем пены з даданнем алкагольных напояў. Аўтарства сабаёна прыпісваецца вялікаму італьянскаму кухару XVI стагоддзя Барталамеа Скапі, а таксама прыдворнаму кухару герцага Карла Эмануіла I Савойскага.

Сабаён таксама папулярны ў Аргенціне, дзе вядомы як sambayón. У Калумбіі дэсерт вядомы як sabajón. У Венесуэле падобны дэсертны напой на яйках называюць «крэмавым пуншам» (ісп.: ponche de crema).