Саборная плошча (Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Саборная плошча, Магілёў)

Саборная плошча — колішніі асамбль ў Магілёве, які існаваў на месцы сучаснай плошчы перад гасцініцай «Дняпро» у кан. XVIII — пач. XIX ст.

Саборная плошча ў XVIII ст.

Створана па праекце М. Львова і В. Стасава ў форме эліпса. У цэнтры плошчы знаходзіўся Іосіфаўскі сабор, па баках ад яго – аднапавярховыя флігелі з вежамі – ратондамі, злучаныя з саборам цаглянай сцяной з металічнай ажурнай рашоткай. У 1780 насупраць сабора была пабудавана трыўмфальная арка ў гонар сустрэчы ў Магілёве расійскай імператрыцы Кацярыны II з аўстрыйскім імператарам Іосіфам II невялікімі флігелямі (звязаны з аркай падобнай агароджай).

У 1820-30-я гг. па праекце Стасава быў узведзены будынак манежа, за ім разбіты сквер. Плошча была галоўным кампазіцыйным ядром горада.

У 1938 г. Іосіфаўскі сабор быў узарваны, цяпер на яго месцы пазней пабудавана гасцініца «Дняпро». Ад саборнай плошчы перад царквой захавалася толькі трыўмфальная арка, якая пасля Вялікай Айчыннай вайны была перароблена пад арку ў гонар ваенных часцей, якія вызвалялі Магілёў у 1944 г.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Республика Беларусь : энциклопедия : [в 6 т.] / редколлегия: Г.П.Пашков (главный редактор) [и др.]. — Т. 5.