Сабор Алаверды
Выгляд
Славутасць | |
Сабор Алаверды | |
---|---|
ალავერდის მონასტერი | |
![]() | |
42°01′57″ пн. ш. 45°22′38″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Грузінская праваслаўная царква |
Дата заснавання | XI стагоддзе |
![]() |
Алаверды (груз.: ალავერდის მონასტერი) — кафедральны сабор і манастырскі комплекс блізу аднайменнага сяла ў Кахетыі, Грузія. Уваходзіць у Спіс нерухомых помнікаў нацыянальнага значэння Грузіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Раннія часткі манастыра датуюцца VI ст., але сучасны сабор быў пабудаваны ў XI ст. Квірыке III Кахетынскім на рэштках больш старой царквы Святога Георгія[1].
Новы манастыр быў заснаваны асірыйскім манахам Язэпам Алавердэлі, якія прыйшоў з Антыёхіі і пасяліўся ў вёсцы Алавердзі. Манахі выраблялі ўласнае віно. Склеп датуецца перыядам паміж X і XII стагоддзямі[2].
У мінулым на рэлігійныя святы тут збіралася ад 15 да 20 тысяч чалавек. Пры манастыры пры падтрымцы грузінскіх цароў праводзіўся традыцыйны кірмаш на свята Алавердоба[3].
-
Царква Святога Георгія
-
Званіца
Зноскі
- ↑ Alaverdi Cathedral UNESCO World Heritage Centre
- ↑ "I Am Wine: Alaverdi Monastery Cellar". Archived from the original on 2012-05-16. Retrieved 2013-01-02.
- ↑ ალავერდის მონასტერი (The Alaverdi Monastery). Chakiduli Tkhemebi, Tbilisi, Republic of Georgia: Monastery of Saint John the Baptist. ISBN 978-9941-0-2564-8.