Сабор Святога Вацлава (Оламаўц)
| Славутасць | |
| Сабор Святога Вацлава | |
|---|---|
| чэшск.: Katedrála svatého Václava | |
| | |
| 49°35′52″ пн. ш. 17°15′45″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Месцазнаходжанне | |
| Канфесія | Каталіцкая Царква |
| Епархія | Оламаўцкая архідыяцэзія |
| Благачынне | Q29017131? |
| Архітэктурны стыль | раманскі стыль[2], гатычная архітэктура[2] і неаготыка[2] |
| Дата заснавання | каля 1107[2] |
| Вышыня | 100,65 м |
| Сайт | katedralaolomouc.cz |

Сабор Святога Вацлава (чэшск.: Katedrála svatého Václava) — каталіцкі храм, размешчаны ў горадзе Оламаўц, Чэхія. Храм Святога Вацлава з’яўляецца кафедральным саборам архідыяцэзіі Оламаўца. Царква асвячона ў гонар святога Вацлава.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сабор Святога Вацлава пабудаваны ў 1140 годзе ў раманскім стылі. Будаўніцтва храма было распачата 1130 годзе біскупам Індржыхам Здікам. У XIII і XIV стагоддзях сабор перабудавалі ў гатычным стылі.
4 жніўня 1306 года ў суседнім будынку дэкана царквы быў забіты чэшскі кароль Вацлаў III.
У 1883—1892 гг. архітэктарам Густавам Мерэтай былі ўнесены неагатычныя дэталі ў аздабленне цэнтральнай вежы. Вышыня галоўнай вежы царквы складае 100,65 метраў. У лютым 2004 года была распачата рэканструкцыя сабора, якая была скончана ў 2007 годзе.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Musil J. V. (1992) Dóm sv. Václava Metropolitní katedrála v Olomouci. — M. O. I. S., Olomouc, 72 pp.
- Pojsl M. & Hyhlík V. (2000) OLOMOUC Katedrála sv. Václava. — Historická společnost Starý Velehrad se sídlem na Velehradě, Velehrad, 32 pp.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сабор Святога Вацлава (Оламаўц)- Гісторыя сабора Архівавана 5 сакавіка 2016. (чэшск.)
