Сабор Святога Крыжа і Святой Еўлаліі
| Славутасць | |
| Сабор Святога Крыжа і Святы Еўлаліі | |
Барселонскі сабор. | |
| 41°23′02″ пн. ш. 2°10′35″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | Каталонія |
| Горад | Барселона |
| Канфесія | каталіцтва |
| Епархія | Архідыяцэзія Барселоны |
| Архітэктурны стыль | готыка, неаготыка |
| Архітэктар | Jaume Fabre[d], Bertran Riquer[d], Bernat Roca[d], Arnau Bargués[d], Jaume Solà[d], Bartolomé Gual[d], Andreu Escuder[d], Josep Oriol Mestres i Esplugas[d] і August Font i Carreras[d] |
| Дата заснавання | 1298 |
| Будаўніцтва | 1298—1420 гады |
| Вышыня | 26 м, 53 м і 80 м |
| Матэрыял | Montjuïc stone[d] |
| Сайт | Афіцыйны сайт |
|
| |
Сабор Святога Крыжа і Святой Еўлаліі (ісп.: La Catedral de la Santa Cruz y Santa Eulalia) — кафедральны сабор у Барселоне. Таксама вядомы як Сабор Святой Еўлаліі або проста барселонскі сабор. Прысвечаны Святому Крыжу Святой Еўлаліі Барселонскай, адной з заступніц горада. Размешчаны ў гатычным квартале.
Храм з'яўляецца рэзідэнцыяй архібіскупа барселонскага і галоўным саборам Барселоны.
Будаўніцтва працягвалася з 1298 па 1420 над крыптай былой вестгоцкай капліцы. Сабор пабудаваны ў гатычным стылі, пазней былі ўнесены элементы неаготыкі. Унутры сабора размешчаны ўнутраны дворык, адкрыты для наведвальнікаў. У адной з капліц жывуць белыя гусі. Беласць птушак сімвалізуе чысціню Святой Еўлаліі. Еўлаліі было ўсяго 13 гадоў, калі яна прыняла пакутніцкую смерць ад рук язычнікаў, таму і гусей тут роўна трынаццаць. У другой частцы сабора размешчаны алтар, прысвечаны Святому Северу, сучасніку Святой Еўлаліі, таксама забітага ганіцелямі хрысціян.
Памеры сабора - 93 м на 40 м. Вышыня васьмівугольнай гадзіннікавай вежы каля 50 м, а вышыня шпіля цэнтральнай вежы - 70 метраў.
12 жніўня 1867 г. папа Пій IX прысвоіў сабору званне Малой папскай базілікі (лац.: Basilica minor).
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Barcelona und Katalonien, Dorling Kindersley Verlag GmbH, München 2000, ISBN 3-928044-09-5, S. 56–57
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- S.E. Catedral Basнlica de Barcelona — сайт Сабора Святога Крыжа і Святой Еўлаліі
| ||||||||||||||||
Шаблон:Малыя папскія базілікі Каталоніі
| Гэта пачатак артыкула пра хрысціянскі царкоўны будынак. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Гэта пачатак артыкула пра Іспанію. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |