Сабор Святога Мікалая (Фельдкірх)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Сабор Святога Мікалая
Dom St. Nikolaus am Domplatz 2, Feldkirch.JPG
47°14′17,20″ пн. ш. 9°35′53,50″ у. д.HGЯO
Краіна Аўстрыя
Горад
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Roman Catholic Diocese of Feldkirch[d]
Архітэктурны стыль готыка
Дата пабудовы 1218 год

Сабор Святога Мікалая (ням.: Dom St. Nikolaus) — каталіцкі храм, размешчаны ў старой частцы горада Фельдкірх, Аўстрыя. Помнік гатычнай архітэктуры федэральнай зямлі Форарльберг. Касцёл Святога Мікалая з 12 жніўня 1968 года з'яўляецца кафедральным саборам дыяцэзіі Фельдкірха. Храм асвячоны ў гонар Святога Мікалая.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Асноўны корпус
Унутранае ўбранне

Каслёл Святога Мікалая быў пабудаваны ў 1218 годзе на паўночным усходзе Фельдкірха па-за гарадскімі сценамі. Першапачаткова царква Святога Мікалая была прыхадской царквой.

У 1348, 1396 і 1460 гг. касцёл моцна пацярпеў ад пажараў. У 1478 годзе архітэктар Хансэ Штурнэ спраектаваў двускатны дах. У 1479 годзе была пабудавана званіца. Псеўдагатычны алтар у капліцы Дзевы Марыі быў збудаваны ў 1905 годзе.

У 1924 годзе ў касцёле ўсталяваны помнік загінулым воінам па праекце архітэктара Клеменса Холцмайстэра.

Крыніца[правіць | правіць зыходнік]

  • DEHIO-Handbuch. Die Kunstdenkmäler Österreichs: Vorarlberg. Feldkirch. Dompfarrkirche hl. Nikolaus. Bundesdenkmalamt (Hrsg.), Verlag Anton Schroll & Co, Wien 1983, ISBN 3-7031-0585-2, Seiten 177 bis 179.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Monuments database — 2017.