Сабор Святога Станіслава (Магілёў)
Каталіцкі храм | |
Сабор Унебаўзяцця Дзевы Марыі | |
---|---|
![]() Галоўны фасад | |
53°53′54″ пн. ш. 30°20′02″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Магілёў |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | Барока |
Дата заснавання | 1738 |
Будаўніцтва | 1738—1752 гады |
Статус |
![]() |
Стан | дзейнічае |
Сайт | jesus.by.com |
![]() |
Сабор Унебаўзяцця Дзевы Марыі, Сабор Унебаўзяцця Дзевы Марыі і Святога Станіслава — каталіцкі сабор у Магілёве, Беларусь. Носіць статус сукафедральнага сабора Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Помнік архітэктуры ў стылі барока, пабудаваны ў 1738—1752 гадах. У інтэр’еры вылучаюцца фрэскі на біблейскія тэмы на скляпеннях храма.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сабор стаіць на месцы былога кляштара кармелітаў. У 1636 годзе на тэрыторыі кляштара была пабудавана драўляная царква, асвячоная ў імя Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. У 1708 годзе падчас вялікага пажару гэта царква згарэла, а на яе месцы ў 1738—1752 гадах вялося будаўніцтва каменнага храма. Новы храм кармеліцкага кляштара быў асвячоны ў 1765 г. віленскім біскупам Ф. Зянковічам.
25 снежня 1772 года Кацярына II абвясціла пра стварэнне ў Расійскай імперыі каталіцкай Беларускай дыяцэзіі з цэнтрам у Магілёве. Дзесяццю гадамі пазней Беларуская дыяцэзія была ператворана ў Магілёўскую архідыяцэзію, якой падпарадкоўваліся ўсе каталіцкія прыходы лацінскага абраду ў Расіі (у тым ліку ў Маскве і Санкт-Пецярбургу). З 1783 года храм кармеліцкага кляштара стаў кафедральным саборам магілёўскай архідыяцэзіі. Паколькі заступнікам сабора лічыўся Святы Станіслаў сабор звалі як саборам Унебаўзяцця, так і саборам Святога Станіслава. У звестках пра Магілёўскі кафедральны сабор у 1911 годзе ўказана: «Заступнік касцёла Св. Станіслаў Рымскі; назва касцёла Унебаўзяцце Найсвяцейшай Багародзіцы…»[1]
У канцы XVIII стагоддзя сабор быў перабудаваны, у прыватнасці, да фасада быў прыбудаваны 4-калонны порцік. Роспісы на скляпеннях выкананы ў другой палове XVIII стагоддзя групай магілёўскіх мастакоў пад кіраўніцтвам Паўла Піятроўскага.
- Роспісы касцёла
У 1956 годзе сабор быў закрыты, у ім размясціўся Цэнтральны гістарычны архіў БССР. У 1960 годзе ён быў пераведзены ў Мінск, а ў будынак былога сабора пераехаў Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці. У гэты перыяд храм страціў частку роспісаў, быў беззваротна страчаны арган з рэдкімі керамічнымі трубамі.
У пачатку 1990-х гадоў будынак сабора вернуты вернікам, рэстаўрацыя ішла аж да 1994 года. Сабор атрымаў статус сукафедральнага ва ўтворанай у 1991 годзе Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
З 1993 года сабор Св. Станіслава служыць адным з цэнтрам штогадовага фестывалю духоўнай музыкі «Магутны Божа», які праводзіцца ў Магілёве.
15 жніўня 2018 года, у дзень Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, у касцёле быў урачыста прэзентаваны і асвячоны новы арган, створаны ў гатычным стылі ў 1928 годзе вядомым нідэрландскім майстрам Леанам Вершурэнам(гал.) бел. дэ Хэйтхусенам для касцёла ў Эйндхавене[2].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыкл. давед. — Мн., 2000.
- Беларуская энцыклапедыя. Т. 9. — Мн., 1999. — С. 467.
- Республика Беларусь : энциклопедия. Т. 5. — Мн., 2007.
- Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 224—226.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- http://www.jesus.by.com Архівавана 8 лютага 2018.
- Магілёўскі кафедральны касцёл Святога Станіслава(недаступная спасылка)
- Сабор Святога Станіслава (Магілёў) на сайце Radzima.org
- Храм Святога Станіслава Архівавана 13 жніўня 2016.