Сабор (раман)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сабор
Аўтар Алесь Ганчар
Мова арыгінала украінская мова
Дата напісання 1967
Дата першай публікацыі 1968

«Сабор» (укр.: Собор) — раман, напісаны ў 1967 годзе украінскім пісьменнікам Алесем Ганчаром.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Новамаскоўскі Троіцкі сабор.

Раман ствараўся на працягу чатырох гадоў — з 1964 па 1967 гады. У сваім творы Алесь Ганчар за аснову ўзяў рэальныя падзеі і факты.

У цэнтры апавядання рамана знаходзіцца барацьба за адраджэнне духоўнасці, за гістарычную памяць народа. Сімвалам усяго Святога і прыстойнага ў рамане паслужыў Троіцкі сабор ў Навамаскоўске Днепрапятроўская вобласці. Але раман чакала сумная доля. Першы сакратар Днепрапятроўскага абкама КПСС Ватчанка пазнаў сябе ў вобразе аднаго з герояў, пасля чаго пачалося цкаванне аўтара.

Раман быў надрукаваны толькі ў часопісе «Айчына» у 1968 годзе[1], і ўжо надрукаваны тыраж кнігі быў канфіскаваны, пераклад рамана на рускую мову быў прыпынены. Нягледзячы на спробы абараніць твор іншымі ўкраінскімі пісьменнікамі, ён быў забаронены, і пра раман перасталі згадваць доўгі час.

Уплыў[правіць | правіць зыходнік]

Раман меў значэнне не толькі для ўкраінскай літаратуры. У 1971 годзе літоўскі паэт Юстынас Марцінкявічус напісаў сваю працу «Сабор» — драматычную паэму пра духоўны сабор літоўскай нацыі.

У 1974 годзе беларускі пісьменнік Іван Шамякін стварыў свой твор «Атланты і карыятыды», які ідэяй пераплятаецца з «Саборам» Алеся Ганчара.

Зноскі

  1. Роман Олеся Гончара «Собор». Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]