Сабу-Джадзі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Сабу-Джадзі
سبو جدي
19°55′30″ пн. ш. 30°32′30″ у. д.HGЯO
Краіна  Судан
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сабу-Джадзі (араб. سبو جدي‎‎) — помнік археалогіі ў Судане ў гістарычнай вобласці Нубія, адметны наскальнымі петрогліфамі.

Петрогліфы каля вёскі Сабу на правым беразе Ніла былі ўпершыню задакументаваны брытанскай археалагічнай экспедыцыяй 1946 г. Усяго вядома болей за 1600 наскальных выяў. Найстаражытнейшыя з іх былі зроблены ў неаліце, калі мясцовы клімат быў значна болей вільготным, а таму адлюстраваюць такіх жывёл, як жырафы, антылопы, страусы і г. д. Малюнкі на пясчаніку выразаліся і ў пазнейшыя часы да эпохі сярэднявечча. Петрогліфы Сабу-Джадзі захоўваюць выявы свойскай жывёлы, сцэны побыту, пазнейшыя — хрысціянскія матывы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]