Саваі
Саваі | |
---|---|
самаан. Savai'i | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 1 694 км² |
Насельніцтва | 43 958 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 25,95 чал./км² |
Размяшчэнне | |
13°35′ пд. ш. 172°25′ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сава́і (самаан.: Savai’i) — найбуйнейшы востраў у групе астравоў Самоа. Плошча — 1 694 км². Насельніцтва — 43 958 чалавек (2016 г.).
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]Востраў Саваі мае вулканічнае паходжанне, вельмі гарысты. Найвышэйшы пункт, гара Сілісілі (1 858 м), з’яўляецца адной з самых высокіх вяршынь Палінезіі. Апошні раз вулканічная актыўнасць назіралася ў пачатку XX ст.
На востраве Саваі шмат малых рэк, ёсць вадаспады.
Клімат трапічны пасатны, вельмі вільготны. Сезон мусонаў цягнецца з лістапада да красавіка. Востраў знаходзіцца ў зоне ўздзеяння трапічных цыклонаў.
Насельніцтва жыве пераважна на ўзбярэжжы. Цэнтральную частку Саваі займае дажджавы лес (72 699 га) з багатай трапічнай флорай. Фаўна прадстаўлена яшчаркамі, казуркамі, кажанамі, пацукамі, дзікімі свіннямі і чарапахамі. Каля вёскі Аўалу арганізаваны запаведнік для аховы месца размнажэння чарапах.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Саваі быў населены каля 3000 гадоў таму палінезійцамі. Мясцовае насельніцтва ўдзельнічала ў засяленні іншых астравоў Акіяніі. Магчыма, што міф пра Гаваікі ўзнік у сувязі з назвай вострава.
У 1962 г. увайшоў у склад дзяржавы Самоа.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Адміністрацыйна Саваі падзяляецца на 6 раёнаў itūmālō.
У адрозненне ад суседняга вострава Уполу, на Саваі захоўваецца традыцыйны лад жыцця. Асноўныя заняткі насельніцтва — сельская гаспадарка і рыбалоўства. Актыўна развіваецца турызм.