Перайсці да зместу

Сава Іванавіч Мамантаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сава Іванавіч Мамантаў
Род дзейнасці калекцыянер мастацтва, бізнесмен, прадпрымальнік, мецэнат
Дата нараджэння 3 (15) кастрычніка 1841
Месца нараджэння
Дата смерці 6 красавіка 1918(1918-04-06)[2][3] (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Ivan Mamontov[d]
Маці Maria Mamontova[d]
Жонка Elizaveta Mamontova[d]
Дзеці Vera Mamontova[d], Vsevolod Savvich Mamontov[d], Sergey Mamontov[d] і Andrey Savvich Mamontov[d]
Узнагароды і прэміі
ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святога Уладзіміра
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сава Іванавіч Мамантаў (руск.: Са́вва Ива́нович Ма́монтов; 2 [14] кастрычніка 1841 (па іншых дадзеных — 3-га ці 4-га, Ялутараўск — 6 красавіка 1918, Абрамцава) — расійскі прадпрымальнік і мецэнат. Прадстаўнік купецкай дынастыі Мамантавых. Вучыўся на юрыдычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта.

Сава Мамантаў увайшоў у гісторыю рускага мастацтва як мецэнат і заступнік мастакоў і артыстаў. У Абрамцаўскім мастацкім гуртку, створаным у падмаскоўным маёнтку Абрамцава, які належаў Мамантаву, здолелі раскрыць сябе такія жывапісцы, як Валянцін Сяроў, Канстанцін Каровін, Віктар Васняцоў і іншыя. Мамантаў заснаваў Маскоўскую прыватную рускую оперу. Пры яго актыўнай падтрымцы шырокая аўдыторыя гледачоў змагла пазнаёміцца з выканальніцкім майстэрствам Фёдара Шаляпіна, які быў салістам гэтага тэатра ў другой палове 1890-х гадоў. З 1899 года Мамантаў сумесна з княгіняй Марыяй Ценішавай фінансаваў часопіс «Свет мастацтва».

Зноскі

  1. 1 2 Мамонтов Савва Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Мамонтов Савва Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. Cleminson O. Savva Mamontov // Mamontov, Savva // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2018. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T053653