Сава Хенцыя
Сава Хенцыя | |
---|---|
рум.: Sava Henția | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | рум.: Sava Henția |
Дата нараджэння | 1 лютага 1848 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 21 лютага 1904 (56 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства |
![]() |
Род дзейнасці | мастак, мастак-манументаліст, ілюстратар |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм[d] |
Уплыў | Theodor Aman[d], Gheorghe Tattarescu[d] і Аляксандр Кабанель |
Уплыў на | Leon Biju[d] |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Сава Хенцыя (рум.: Sava Henția; 1 лютага 1848, Себешэл — 21 лютага 1904, Себеш) — румынскі мастак, дэкаратар і ілюстратар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сава Хенцыя нарадзіўся ў шматдзетнай сям'і святара. У 1862 годзе, пасля заканчэння пачатковай школы, ён стаў чаляднікам дзядзькі, які навучыў яго рэтушаваць фатаграфіі[1]. У наступным годзе Сава захварэў на брушны тыф, а хінін, які выкарыстоўваўся для лячэння, пашкодзіў слых[2].
Яго праца з фатаграфіямі дапамагла яму працягнуць кар'еру ў мастацтве. З 1865 па 1870 ён вучыўся ў Бухарэсцкім нацыянальным універсітэце мастацтваў з Георге Татрэсэску і Тэадорам Аманам[1]. Затым ён змог атрымаць стыпендыю і паехаў у Парыж, дзе паступіў у Акадэмію выяўленчых мастацтваў і ўладкаваўся ў прэстыжную майстэрню Аляксандра Кабанеля. У 1873 годзе ён вярнуўся ў Бухарэст і стаў выкладчыкам малявання і каліграфіі ў дзіцячым доме «Алена Доамна»[1].
Чатыры гады праз, па рэкамендацыі доктар Караля Давилы, ён пайшоў на службу ў армейскі медыцынскі корпус, прымаў удзел у Руска-турэцкай вайне (вайне за незалежнасць). За гэты час зрабіў мноства эскізаў сцэн паходаў і бітваў, на аснове якіх ён пазней стварыў акварэлі[2]. Яго карціна «Артылерыйская батарэя з Калафата» у 1977 годзе была намаляваная на румынскай паштовай марцы[3].
Пасля вайны ён працаваў настаўнікам, кніжным ілюстратарам і дэкаратарам[1]. Паміж 1901 і 1902 гадамі ён разам з іншымі мастакамі прымаў удзел у аднаўленні фрэсак і алтарнага роспісу манастыра Брэбуе. У манастыры Чарніца ён напісаў партрэты яго заснавальнікаў.
Яго дом у Себеше быў абвешчаны гістарычным помнікам. З-за неналежнага догляду дах дома абрынуўся ў 2001 годзе.[4]. Пазней дом працягваў разбурацца, і ад яго засталася толькі пярэдняя сценка і падмурак. Пасля гэтага дом быў выключаны са спісу помнікаў. У гонар мастака названая вуліца ў Бухарэсце.
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ а б в г Brief biography Архівавана 5 сакавіка 2017. @ the Sebeș website.
- ↑ а б Iulia Ramona Dan. Noi contribuții la cunoașterea vieții șl activității pictorului Sava Henția (1848-1904) (New contributions to our knowledge of the life and work of Sava Henția), with photographs .
- ↑ Romania 1 Leu stamp .
- ↑ S-a mai pierdut o casă memorială. 1 decembrie 2005. http://www.presaonline.com/stire/s-a-mai-pierdut-o-casa-memoriala,17579.html. Retrieved on 19 ianuarie 2017. Архівавана 31 мая 2008.
- Нарадзіліся 1 лютага
- Нарадзіліся ў 1848 годзе
- Нарадзіліся ў Транслейтаніі
- Памерлі 21 лютага
- Памерлі ў 1904 годзе
- Памерлі ў Аўстра-Венгрыі
- Выпускнікі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Удзельнікі руска-турэцкай вайны 1877—1878
- Мастакі Румыніі
- Нарадзіліся ў жудзецы Алба
- Памерлі ў Румыніі