Саветы шуры рэвалюцыянераў Бенгазі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Савет шуры рэвалюцыянераў Бенгазі
араб. مجلس شورى ثوار بنغازي‎‎
эмблема
 Эмблема шуры.
Ідэалогія: Ісламізм
Этнічная прыналежнасць:  
Лідары: Махамад аль-Захаві † [1]
Ісмаіл Мухамад аль-Салабі[2]
Актыўная ў: Усходняя Лiвiя
Дата фарміравання: 20 чэрвеня 2014[3]
Саюзнікі: УНА
Праціўнікі: Узброеныя сілы Лівіі, Ісламская дзяржава
Колькасць членаў: 4 500 (2014)[4]
Удзел у канфліктах: Грамадзянская вайна ў Лівіі (з 2014)

Савет Шуры Рэвалюцыянераў Бенгазі (араб. مجلس شورى ثوار بنغازي‎‎) — кааліцыя з ісламісцкіх груповак ў Бенгазі[5], якая уключаючая Ансар аль-Шарыя, Лівійскі Шчыт 1 і некалькі іншых груп[6].

Гiсторыя[правіць | правіць зыходнік]

Савет шуры быў утвораны ў чэрвені 2014 года ў адказ на антыiсламiсцкую аперацыю генерала Халіфа Хафтара «Годнасць», а таксама на паразу кандыдатаў-ісламістаў на выбарах у савет дэпутатаў 2014 года[7]. Дзякуючы каардынацыі сваіх дзеянняў, джыхадзісты змаглі адцясніць ЛНА і іх саюзнікаў[6].

14 ліпеня 2014 года Савет Шуры заявіў, што захапіў базу 319, якая з’яўляецца адной з найбуйнейшых ваенных аб’ектаў ва ўсходняй частцы Лiвiі. У канцы ліпеня яны ўзялі пад кантроль больш за пяць іншых баз ля Бенгазі, у тым ліку штаб-кватэру падраздзяленні спецназа Аль-Сайга. 31 ліпеня Савет паведамiў, што цалкам захапіў Бенгазі[8]. Аднак у наступныя месяцы ён страціў кантроль над большай часткай горада, які перайшоў пад кантроль Лівійскай нацыянальнай арміі[9].

У канцы снежня 2017 г. пад націскам хафтараўцаў рэвалюцыянеры адышлі са Бенгазі да Дэрны[10][11].

9 верасня 2019 адзін з верхаводаў экстрэмісцкіх фармаванняў «Саветы шуры рэвалюцыянераў Бенгазі» забiты падчас бою ля Эз-Завii[12].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Па стане на жнівень 2014 года, савет складаецца з наступных груповак[6]:

Брыгады абароны Бенгазі[правіць | правіць зыходнік]

Сфармавана ў чэрвені 2016 года, каб абараніць Бенгазі і Савет Шуры ад Лівійскай Нацыянальнай арміі. Брыгады абароны Бенгазі супрацьстаiць як IДIЛ, так і Лівійскай нацыянальнай арміі. У 2016 годзе брыгада прыняла ўдзел у наступу на Сірт на баку УНА.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 The Rise and Decline of Ansar al-Sharia in Libya. Hudson Institute (6 красавіка 2015). Праверана 8 красавіка 2015.
  2. Waging the Anti-ISIS Campaign in Bengazi: A Brief Profile of Salafist Commander Ismail Muhammad Al-Salabi. Jamestown Foundation (2 чэрвеня 2016). Праверана 2 чэрвеня 2016.
  3. Splits emerge between Libyan Islamists and jihadists , AFP (18 August 2014). Праверана 15 верасня 2014.
  4. Maggie Michael & Hamza Hendawi. A Benghazi power, Libya militia eyed in attack , Associated Press (18 September 2012). Праверана 10 студзеня 2014.
  5. Lamloum, Imed. Libya airport battle 'has killed at least 97' (27 July 2014). Праверана 15 верасня 2014.
  6. 6,0 6,1 6,2 McGregor, Andrew (8 August 2014). "Libya’s Ansar al-Shari’a Declares the Islamic Emirate of Benghazi". Terrorism Monitor (The Jamestown Foundation) 12 (16). http://www.jamestown.org/single/?tx_ttnews%5Btt_news%5D=42729&tx_ttnews%5BbackPid%5D=7#.U-gKk_k7uG7. Retrieved on 15 September 2014. 
  7. Libya Islamists declare control of Benghazi (1 August 2014). Праверана 15 верасня 2014.
  8. Benghazi 'falls to al-Qaeda-linked rebels , Al Jazeera English (31 July 2014). Праверана 15 верасня 2014.
  9. Libyan army says recaptures four barracks in Benghazi. Oct 31, 2014. http://www.thestar.com.my/News/World/2014/10/31/Libyan-army-says-recaptures-four-barracks-in-Benghazi/. 
  10. Last fighters standing in Benghazi leave for Derna after Haftar’s forces control of Ekhribish , Libyan Express .
  11. Libya: Haftar Forces Deny Extremists Fled to Derna , Asharq al-Awsat .
  12. СМИ: ливийская армия отбила у сил Сараджа один из южных пригородов Триполи
  13. Operation Dignity takes control of Guwarsha gate as fighting goes into seventh day , Libya Herald (22 October 2014). Праверана 22 кастрычніка 2014.