Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь
(Саўмін РБ, СМ РБ)
House of Government in Minsk.jpg
Дом Урада
Агульная інфармацыя
Штаб-кватэра 220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11 (Дом Урада)
53°46′02″ пн. ш. 27°41′02″ у. д. / 53.767222° пн. ш. 27.683889° у. д. (G) (O) (Я)
Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў
Першы намеснік Васіль Мацюшэўскі
Намеснікі Анатоль Калінін, Наталля Качанава, Міхаіл Русы, Уладзімір Сямашка
Сайт
government.gov.by
Палітыка — Партал:Палітыка
Беларусь
Official coat of arms of the Republic of Belarus (v).svg

Гэты артыкул — частка серыі:
Палітычная сістэма
Беларусі

Дзяржаўны лад


Канстытуцыя Беларусі


Прэзідэнт Беларусі



Савет Міністраў


Нацыянальны сход


Судовая сістэма



Адміністрацыйная сістэма


Выбары


Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь — найвышэйшы орган выканаўчай улады, які ажыццяўляе кіраўніцтва сістэмай падпарадкаваных яму рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных устаноў, а таксама мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у Беларусі. Савет Міністраў — Урад Рэспублікі Беларусь.

Старшынёй Савета Міністраў з'яўляецца Прэм'ер-міністр, які назначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь са згоды ніжняй палаты Парламента Рэспублікі Беларусь.

Савет Міністраў Беларусі ў сваёй дзейнасці падсправаздачны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і адказны перад Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь.

Урад складае свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Намеснікамі Прэм'ер-міністра з'яўляюцца першы намеснік прэм'ер-міністра і намеснікі прэм'ер-міністра[1].

Cклад[правіць | правіць зыходнік]

У склад Савета Міністраў Беларусі ўваходзяць[1]:

  • Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь
  • намеснікі Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь
  • кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • старшыня Упраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
  • міністры
  • старшыні дзяржаўных камітэтаў
  • кіраўнік Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
  • старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
  • старшыня Упраўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў
  • іншыя службовыя асобы па рашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Савет Міністраў:

  1. кіруе сістэмай падпарадкаваных яму органаў дзяржаўнага кіравання і іншых органаў выканаўчай улады, у ліку якіх[2]:
  2. распрацоўвае асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі і прымае меры па іх рэалізацыі;
  3. распрацоўвае і прадстаўляе Прэзідэнту для ўнясення ў Парламент праект рэспубліканскага бюджэту і справаздачу аб яго выкананні;
  4. забяспечвае правядзенне адзінай эканамічнай, фінансавай, крэдытнай і грашовай палітыкі, дзяржаўнай палітыкі ў галіне навукі, культуры, адукацыі, аховы здароўя, экалогіі, сацыяльнага забеспячэння і аплаты працы;
  5. прымае меры па забеспячэнню правоў і свабод грамадзян, абароне інтарэсаў дзяржавы, нацыянальнай бяспецы і абараназдольнасці, ахове ўласнасці і грамадскага парадку, барацьбе са злачыннасцю;
  6. выступае ад імя ўласніка ў дачыненні да маёмасці, якая з'яўляецца ўласнасцю Рэспублікі Беларусь, арганізуе кіраванне дзяржаўнай уласнасцю;
  7. забяспечвае выкананне Канстытуцыі, законаў і дэкрэтаў, указаў і распараджэнняў Прэзідэнта;
  8. адмяняе акты міністэрстваў і іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання;
  9. ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, ускладзеныя на яго Канстытуцыяй, законамі і актамі Прэзідэнта.

Урад Рэспублікі Беларусь выдае пастановы, якія маюць абавязковую сілу на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Прэм'ер-міністр выдае ў межах сваёй кампетэнцыі распараджэнні.

Адстаўка Урада[правіць | правіць зыходнік]

Урад або любы член Урада маюць права заявіць Прэзідэнту аб сваёй адстаўцы, калі лічаць немагчымым далейшае ажыццяўленне ўскладзеных на іх абавязкаў. Урад заяўляе Прэзідэнту аб адстаўцы ў выпадку выказвання Палатай прадстаўнікоў вотуму недаверу Ураду.

Прэм'ер-міністр можа паставіць перад Палатай прадстаўнікоў пытанне аб даверы Ураду па прадстаўленай праграме або з канкрэтнай нагоды. Калі Палата прадстаўнікоў у даверы адмаўляе, Прэзідэнт мае права ў дзесяцідзённы тэрмін прыняць рашэнне аб адстаўцы Урада або аб роспуску Палаты прадстаўнікоў і назначэнні новых выбараў. Пры адхіленні адстаўкі Урад прадаўжае ажыццяўляць свае паўнамоцтвы. Прэзідэнт мае права па ўласнай ініцыятыве прыняць рашэнне аб адстаўцы Урада і вызваліць ад пасады любога члена Урада.

У выпадку адстаўкі або складання паўнамоцтваў Урад Рэспублікі Беларусь па даручэнню Прэзідэнта прадаўжае ажыццяўляць свае паўнамоцтвы да сфарміравання новага Урада.

Цяперашні склад[правіць | правіць зыходнік]

Пасада Кіраўнік На пасадзе з
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў з 2014
Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Васіль Мацюшэўскі з 2014
Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Калінін з 2010
Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава з 2014
Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Міхаіл Русы з 2012
Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзімір Сямашка з 2003
Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь Андрэй Раўкоў з 2014
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Мiхаiл Жураўкоў з 2014
Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь Анатоль Чорны з 2013
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Васіль Жарко з 2006
Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь Уладзімір Калтовіч з 2015
Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Церахаў з 2014
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей з 2012
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч з 2014
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў з 2012
Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Міхаіл Амельяновіч з 2010
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Уладзімір Вашчанка з 2010
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Сяргей Налівайка з 2014
Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь Вiталь Воўк з 2014
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Марыяна Шчоткіна з 2009
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Андрэй Каўхута з 2015
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Леанід Заяц з 2012
Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шамко з 2012
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Папкоў з 2014
Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Анатоль Сівак з 2012
Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Ігар Шуневіч з 2012
Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Амарын з 2014
Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Зiноўскi з 2014
Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь Уладзiмiр Патупчык з 2013
Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Сліжэўскі з 2011
Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь Сяргей Гурулёў з 2009
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Андрэй Гаеў з 2014
Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін з 2013
Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь Віктар Назаранка з 2012
Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь Юрый Сянько з 2014
Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь Леанід Мальцаў з 2013
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Валерый Вакульчык з 2012

Прэзідыум Савету Міністраў[правіць | правіць зыходнік]

Пасада Кіраўнік
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Косінец
Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Леанід Анфімаў
Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Васіль Мацюшэўскі
Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Калінін
Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава
Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Міхаіл Русы
Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзімір Сямашка
Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Зiноўскi
Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Амарын
Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Закон Республики Беларусь 23 июля 2008 г. № 424-З «О Совете Министров Республики Беларусь» (руск.) . Национальный правовой интернет-портал Республики Беларусь. Праверана 4 верасня 2010.
  2. Урад Беларусі. БелТА. Праверана 4 верасня 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]