Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь
(Саўмін РБ, СМ РБ)
эмблема
House of Government in Minsk.jpg
Дом Урада
Агульная інфармацыя
Краіна

Flag of Belarus.svg Беларусь

Штаб-кватэра

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11 (Дом Урада)
53°46′02″ пн. ш. 27°41′02″ у. д.HGЯO

Прэм'ер-міністр

Андрэй Кабякоў

Першы намеснік

Васіль Мацюшэўскі

Намеснікі

Анатоль Калінін, Наталля Качанава, Міхаіл Русы, Уладзімір Сямашка

Сайт

government.gov.by

Палітыка — Партал:Палітыка
Беларусь
Official coat of arms of the Republic of Belarus (v).svg

Гэты артыкул — частка серыі:
Палітычная сістэма
Беларусі

Дзяржаўны лад


Канстытуцыя Беларусі


Прэзідэнт Беларусі



Савет Міністраў


Нацыянальны сход


Судовая сістэма



Адміністрацыйная сістэма


Выбары


Саве́т Міні́страў Рэспу́блікі Белару́сь — найвышэйшы орган выканаўчай улады, які ажыццяўляе кіраўніцтва сістэмай падпарадкаваных яму рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных устаноў, а таксама мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у Беларусі. Савет Міністраў — Урад Рэспублікі Беларусь.

Старшынёй Савета Міністраў з'яўляецца Прэм'ер-міністр, які назначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь са згоды ніжняй палаты Парламента Рэспублікі Беларусь.

Савет Міністраў Беларусі ў сваёй дзейнасці падсправаздачны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і адказны перад Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь.

Урад складае свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Намеснікамі Прэм'ер-міністра з'яўляюцца першы намеснік прэм'ер-міністра і намеснікі прэм'ер-міністра[1].

Cклад[правіць | правіць зыходнік]

У склад Савета Міністраў Беларусі ўваходзяць[1]:

  • Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь
  • намеснікі Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь
  • кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • старшыня Упраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
  • міністры
  • старшыні дзяржаўных камітэтаў
  • кіраўнік Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
  • старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
  • старшыня Упраўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў
  • іншыя службовыя асобы па рашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Савет Міністраў:

  1. кіруе сістэмай падпарадкаваных яму органаў дзяржаўнага кіравання і іншых органаў выканаўчай улады, у ліку якіх[2]:
  2. распрацоўвае асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі і прымае меры па іх рэалізацыі;
  3. распрацоўвае і прадстаўляе Прэзідэнту для ўнясення ў Парламент праект рэспубліканскага бюджэту і справаздачу аб яго выкананні;
  4. забяспечвае правядзенне адзінай эканамічнай, фінансавай, крэдытнай і грашовай палітыкі, дзяржаўнай палітыкі ў галіне навукі, культуры, адукацыі, аховы здароўя, экалогіі, сацыяльнага забеспячэння і аплаты працы;
  5. прымае меры па забеспячэнню правоў і свабод грамадзян, абароне інтарэсаў дзяржавы, нацыянальнай бяспецы і абараназдольнасці, ахове ўласнасці і грамадскага парадку, барацьбе са злачыннасцю;
  6. выступае ад імя ўласніка ў дачыненні да маёмасці, якая з'яўляецца ўласнасцю Рэспублікі Беларусь, арганізуе кіраванне дзяржаўнай уласнасцю;
  7. забяспечвае выкананне Канстытуцыі, законаў і дэкрэтаў, указаў і распараджэнняў Прэзідэнта;
  8. адмяняе акты міністэрстваў і іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання;
  9. ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, ускладзеныя на яго Канстытуцыяй, законамі і актамі Прэзідэнта.

Урад Рэспублікі Беларусь выдае пастановы, якія маюць абавязковую сілу на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Прэм'ер-міністр выдае ў межах сваёй кампетэнцыі распараджэнні.

Адстаўка Урада[правіць | правіць зыходнік]

Урад або любы член Урада маюць права заявіць Прэзідэнту аб сваёй адстаўцы, калі лічаць немагчымым далейшае ажыццяўленне ўскладзеных на іх абавязкаў. Урад заяўляе Прэзідэнту аб адстаўцы ў выпадку выказвання Палатай прадстаўнікоў вотуму недаверу Ураду.

Прэм'ер-міністр можа паставіць перад Палатай прадстаўнікоў пытанне аб даверы Ураду па прадстаўленай праграме або з канкрэтнай нагоды. Калі Палата прадстаўнікоў у даверы адмаўляе, Прэзідэнт мае права ў дзесяцідзённы тэрмін прыняць рашэнне аб адстаўцы Урада або аб роспуску Палаты прадстаўнікоў і назначэнні новых выбараў. Пры адхіленні адстаўкі Урад прадаўжае ажыццяўляць свае паўнамоцтвы. Прэзідэнт мае права па ўласнай ініцыятыве прыняць рашэнне аб адстаўцы Урада і вызваліць ад пасады любога члена Урада.

У выпадку адстаўкі або складання паўнамоцтваў Урад Рэспублікі Беларусь па даручэнню Прэзідэнта прадаўжае ажыццяўляць свае паўнамоцтвы да сфарміравання новага Урада.

Цяперашні склад[правіць | правіць зыходнік]

Пасада Кіраўнік На пасадзе з
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў з 2014
Першы намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Васіль Мацюшэўскі з 2014
Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Калінін з 2010
Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Васіль Жарко з 2016
Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Міхаіл Русы з 2012
Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзімір Сямашка з 2003
Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь Андрэй Раўкоў з 2014
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка з 2016
Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь Анатоль Чорны з 2013
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Валерый Малашка з 2017
Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь Уладзімір Калтовіч з 2015
Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Церахаў з 2014
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей з 2012
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алесь Карлюкевіч з 2017
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Юрый Бондар з 2017
Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Віталь Дрожжа з 2018
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Уладзімір Вашчанка з 2010
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Сяргей Налівайка з 2014
Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь Вiталь Воўк з 2014
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Ірына Касцевіч з 2017
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Андрэй Худык з 2017
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Леанід Заяц з 2012
Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сяргей Кавальчук з 2018
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Папкоў з 2014
Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Анатоль Сівак з 2012
Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Ігар Шуневіч з 2012
Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Амарын з 2014
Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Зiноўскi з 2014
Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь Уладзiмiр Патупчык з 2013
Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Сліжэўскі з 2011
Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь Алег Двігалёў з 2017
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Андрэй Гаеў з 2014
Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін з 2013
Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь Віктар Назаранка з 2012
Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь Юрый Сянько з 2014
Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь Анатоль Лапо з 2016
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Валерый Вакульчык з 2012

Прэзідыум Савета Міністраў[правіць | правіць зыходнік]

Пасада Кіраўнік
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава
Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Леанід Анфімаў
Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Васіль Мацюшэўскі
Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Калінін
Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Васіль Жарко
Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Міхаіл Русы
Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзімір Сямашка
Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Зiноўскi
Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Амарын
Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пляхимович И.И. Комментарий к Конституции Республики Беларусь: в 2 т. – Минск: Амалфея, 2015. – Т. 2. – 984 с.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Закон Республики Беларусь 23 июля 2008 г. № 424-З «О Совете Министров Республики Беларусь» (руск.) . Национальный правовой интернет-портал Республики Беларусь. Праверана 4 верасня 2010.
  2. Урад Беларусі. БелТА. Праверана 4 верасня 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]