Партызанская брыгада «Савецкая Беларусь» (М. У. Бабкоў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партызанская брыгада «Савецкая Беларусь»
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Брэсцкае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 863 партызаны (ліпень 1944)
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры М. У. Бабкоў

Партызанская брыгада «Савецкая Беларусь» — была створана ў жніўні 1943 года на базе трох атрадаў, вылучаных з партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Косаўскага, Ружанскага, Пружанскага, Камянецкага, Поразаўскага, Бярозаўскага, Драгічынскага раёнаў.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

  • партызанскі атрад імя Чкалава;
  • партызанскі атрад імя Суворава;
  • партызанскі атрад імя Калупаева (да красавіка 1944 года - атрад імя Дз. Пажарскага, прысвоена імя камандзіра атрада А. І. Калупаева, загінуў у баі).

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзір[правіць | правіць зыходнік]

  • М. У. Бабкоў

Камісар[правіць | правіць зыходнік]

Начальнік штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • Р. К. Дарафееў

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя ўдары партызаны наносілі на чыгуначных участках БрэстБаранавічы, ВаўкавыскМасты, Брэст — Пінск. У верасні — снежні 1943 года знішчылі і пашкодзілі больш за 60 аўтамашын, падарвалі 21 эшалон ворага, каля 750 рэек, 12 мастоў на чыгуначных і шашэйных дарогах. Атрад імя Суворава знішчыў 26 км. тэлефонна-тэлеграфнай лініі ўздоўж шашы Брэст — Мінск.

У пачатку 1944 года на бок партызан брыгады перайшлі 30 венграў[1].

У чэрвені 1944 года брыгада зрабіла баявы рэйд з Бярозаўскага ў Кобрынскі раён, авалодала чыгуначным участкам КобрынГарадзец і падарвала больш за 300 рэек. Паўгода блакіравала дарогу ДрагічынБяроза. У красавіку 1944 года ўдзельнічала ў Здзітаўскай абароне.

12 — 17 ліпеня 1944 года брыгада (863 партызаны) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1965 годзе ў Драгічыне ў гонар брыгады ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  1. Память: историко-документальная хроника Березовского района / Белорусская Советская Энциклопедия; Редкол.: И. П. Шамякин (главный редактор) и др. — Минск: Издательство «Белорусская Советская Энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1987. — 438, [1] с.: ил., цв. ил., портр., карты. — С. 120.