Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі
Flag of Belarus (1918, 1991-1995).svg
 
Flag of the Lithuanian-Byelorussian SSR.svg
1919 — 1919

1920 – 1922

Flag of the Lithuanian-Byelorussian SSR.svg
 
Flag of Byelorussian SSR (1919-1927).svg
Flag of Byelorussian SSR (1919-1927).svg Bssr gerb 1919.png


Сцяг Герб
PL-RU war 1919 phase III.svg
ССРБ на карце савецка-польскай вайны
Сталіца Смаленск, Мінск
Мова(ы) беларуская, руская
Форма кіравання савецкая сацыялістычная рэспубліка
Гісторыя Беларусі
Пагоня, гістарычны герб Беларусі Сучасны герб Беларусі

Старажытная Беларусь
Усходнія славяне
(Полацкае княства · Тураўскае княства · Менскае княства)
Кіеўская Русь
Вялікае Княства Літоўскае
Рэч Паспалітая
Расійская імперыя
Беларуская Народная Рэспубліка
ССР Беларусі // Сярэдняя Літва
Літбел
Беларуская ССР // Заходняя Беларусь
Аб'яднанне Беларусі
Генеральная акруга Беларусь
Беларуская ССР
Рэспубліка Беларусь·

Сацыялісты́чная Саве́цкая Рэспу́бліка Белару́сі (скарочана ССРБ), Белару́ская Сацыялісты́чная Саве́цкая Рэспу́бліка (скарочана БССР) — марыянеткавае дзяржаўнае ўтварэнне, якое існавала ў студзені-лютым 1919 пад кантролем бальшавіцкага ўрада.

Уздым нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі, абвяшчэнне 25 сакавіка 1918 Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) і дзейнасць яе кіруючых органаў падштурхнулі бальшавіцкі ўрад у Маскве да фармальнага прызнання права беларускага народа на самавызначэнне і нацыянальную дзяржаўнасць.

Па пытанні самавызначэння Беларусі сярод партыйных і савецкіх работнікаў не было адзінага меркавання. А. Чарвякоў, З. Жылуновіч і іншыя лідары выступалі за стварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і ўваходжанне яе ў склад РСФСР на правах аўтаноміі. Кіраўнікі Паўночна-Заходняга абкама РКП(б) і Заходняй вобласці А. Мяснікоў, В. Кнорын, М. Калмановіч, К. Ландар і іншыя не прызнавалі існавання беларускага этнасу, і ажыццяўлення права нацыі на самавызначэнне ва ўмовах набліжэння, як ім здавалася, сусветнай рэвалюцыі таксама не прызнавалі.

Пасля заканчэння германскай акупацыі Беларусі ў канцы 1918 і заняцця яе тэрыторыі Чырвонай Арміяй узнікла неабходнасць тэрміновага стварэння на гэтых землях савецкай дзяржаўнасці. Ліквідаваўшы войскамі Чырвонай Арміі БНР, у снежні 1918 ЦК РКП(б) прыняў рашэнне пра стварэнне беларускай савецкай рэспублікі.

30—31 снежня 6-я Паўночна-Заходняя канферэнцыя РКП(б), якая адбылася ў Смаленску, прыняла рэзалюцыю пра абвяшчэнне самастойнай Савецкай Рэспублікі Беларусь. У склад гэтага ўтварэння ўвайшлі Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Мінская губерні, заходнія паветы Смаленскай, беларускія паветы Віленскай, Ковенскай і Чарнігаўскай губерняў. Сфарміраваны Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі (старшыня З. Жылуновіч), маніфестам якога 1 студзеня 1919 Беларусь абвешчана Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікай, а Рада і ўрад БНР аб'яўлены па-за законам. Такім чынам, партыйная канферэнцыя ўзяла на сябе функцыі ўстаноўчага сходу і парламента Беларусі.

Існаванню беларускай дзяржаўнасці працівіліся прыхільнікі ідэі ўнітарнай камуністычнай дзяржавы, як у Маскве, гэтак і на месцах.

На Першым Усебеларускім з'ездзе Саветаў, які адбыўся ў Мінску 2-3 лютага 1919, была прынята Канстытуцыя ССРБ, выбраны Цэнтральны выканаўчы камітэт БССР, з'езд пацвердзіў адрыў ад ССРБ тэрыторый Смаленскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў, якія перайшлі ў склад РСФСР. Старшыня ВЦВК Я. Свярдлоў, што прыбыў на з'езд, патрабаваў аб'яднання Беларусі з савецкім урадам Паўднёвай Літвы, каб «засцерагчы гэтыя рэспублікі ад небяспекі праяўлення ў іх нацыяналістычных імкненняў». Усебеларускі з'езд Саветаў прыняў і гэта патрабаванне.

27 лютага 1919 на аб'яднаным пасяджэнні ЦВК Літоўскай ССР і ЦВК БССР у Вільні было аформлена стварэнне Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялітычнай Рэспублікі (Літбел) у складзе Мінскай і Віцебскай губерняў. Фактычна ССРБ — БССР перастала існаваць.

ССРБ як дзяржаўнае ўтварэнне праіснавала не больш як месяц. Невялікі час гісторыя адвяла і адзінай Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы. Ужо вясной 1919 яе тэрыторыю захапілі легіёны «начальніка дзяржавы Польскай» Ю. Пілсудскага. Пасля іх выгнання 31.7.1920 у Мінску адбылося па сутнасці другое абвяшчэнне ССРБ на прынцыпах Маніфеста студзеня 1919 года. Толькі цяпер яна працягвала адлік гісторыі ва «ўрэзаным стане». Спатрэбіўся значны час, каб вярнуць у склад Беларусі тэрыторыі, страчаныя ў час грамадзянскай вайны, ваеннай інтэрвенцыі 1918—20 гадоў і польскай акупацыі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]