Савецкая ваенная дапамога Кітаю 1946—1950

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Савецкая ваенная дапамога Кітаю 1946—1950, асноўны від савецкай дапамогі кітайскаму народу ва ўмовах яго нацыянальна-вызваленчай барацьбы, унутранага супрацьстаяння розных сіл у Кітаі. Уключала ў сябе накіраванне савецкіх ваенных спецыялістаў, пастаўкі ўзбраення і ваенных матэрыялаў. Дапамога пачалася па просьбе кітайскага нацыянальнага ўрада, створанага партыяй Гаміньдан на чале з Сунь Ятсенам. Вялікую дапамогу СССР па лініі Камінтэрна ў гэты час атрымлівала таксама камуністычная партыя Маа Цзэдуна.

Сканчэнне Другой сусветнай вайны і пабудову кітайскай дзяржавы значна паскорыла ўступленне СССР у вайну на Далёкім Усходзе (Савецка-японская вайна 1945). Кітайскай кампартыі былі перададзены ўсе трафейныя ўзбраенні і тэхніка разгромленай Савецкім Саюзам Квантунскай арміі.

Пасля вываду войск СССР з тэрыторыі Кітая працягвалася аказанне дапамогі ў пабудове і забеспячэнні кітайскіх рэвалюцыйных сіл. Савецкае камандаванне не дазволіла войскам Гаміньдана высадзіцца з амерыканскіх караблёў у Маньчжурыі, дзе ішло стварэнне стратэгічнай базы Народна-вызваленчай арміі Кітая.

У лютым 1950 паміж СССР і КНР падпісаны дагавор аб ваеннай дапамозе, створана група савецкіх войск проціпаветранай абароны Шанхая. Савецкія салдаты ўпершыню пасля заканчэння Другой сусветнай вайны прынялі ўдзел у баявых дзеяннях за мяжой. Праводзілася работа па падрыхтоўцы Народна-вызваленчай арміі Кітая (актывізацыя з пачаткам вайны ў Карэі).

Савецкі Саюз страціў у Кітаі ў 1946—1950 каля тысячы чалавек. Большасць з іх пахавана ў Паўночна-Усходнім Кітаі.