Савецкая вуліца (Астрахань)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Савецкая вуліца
Астрахань
руск.: Советская улица
Агульная інфармацыя
Краіна Расія
Рэгіён Астраханская вобласць
Горад Астрахань
Раён Кіраўскі
Гістарычны раён Белы горад
Працягласць 1,1 км.
Ранейшыя назвы Кацярынінская, Маскоўская
Назва ў гонар СССР
Паштовы індэкс 414000
Названая ў гонар СССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Савецкая вуліца — галоўная вуліца старой Астрахані, размешчаная ў гістарыным раёне Белы горад.

Пачынаецца ад вуліцы Традзьякоўскага ля Саборнай званіцы Астраханскага крамля, перасякае вуліцу Кірава, Тэатральны завулак, вуліцы Валадарскага, Камуністычную, Шалгунова, Міхаіла Алад'іна і Савецкі завулак, сканчаючыся безназоўнай плошчай з помнікам казахскаму кампазітару Курмангазы Сагырбаеву, якая прымыкае да вуліцы Калініна каля сквера «Арменія».