Савініцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Савініцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Клімавіцкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Савінічы
Дата ўтварэння 4 чэрвеня 1965
Дата скасавання 25 чэрвеня 1992
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6

Са́вініцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Савінічы.

Утвораны 4 чэрвеня 1965 года ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці БССР з часткі Яноўскага сельсавета (15 населеных пунктаў: Аляксандраўка, Будзішча, Гарадзешня I, Гарадзешня II, Горкі, Гразівец, Дзяражня, Замашэнне, Кашаноўка, Кіследзь, Рысін, Савінічы, Студзянец, Цітаўка і Шышкоўка)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 16 населеных пунктаў[2]. 25 чэрвеня 1992 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ціманаўскага сельсавета.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 176. — 248 с. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.