Петкавіцкі сельсавет
Петкавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Баранавіцкі раён |
Уключае | 5 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Петкавічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 26 чэрвеня 2013 |
Насельніцтва (2009) | 612 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Пе́ткавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Петкавічы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Галынкаўскі сельсавет у складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Галынка. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 20 мая 1957 года ў склад сельсавета з Паланечкаўскага сельсавета перададзена вёска Задзвея[1]. 14 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Паланечкаўскага сельсавета (4 населеныя пункты: Бараціна, Дудзічы, Ішкалдзь і Петкавічы), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Савічы, сельсавет перайменаваны ў Савіцкі сельсавет[2]. У 1962 годзе ў склад сельсавета з Вольнаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Паланечка, Рэпічы, Серамовічы, Шчарбовічы і пасёлак Паланечка), наўзамен у склад Вольнаўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Верхняе Чэрніхава, Галынка, Ліхасельцы, Нагорнае, Ніжняе Чэрніхава, Цішкоўцы і Чэрніхава)[3]. З 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Савіцкага сельсавета было 10 населеных пунктаў[4]. 21 ліпеня 1986 года сельсавет перайменаваны ў Петкавіцкі, яго цэнтр перанесены ў вёску Петкавічы. 26 чэрвеня 2013 года сельсавет быў скасаваны, усе населеныя пункты — Бараціна, Дудзічы, Ішкалдзь, Петкавічы і Родкавічы былі далучаны да Крошынскага сельсавета[5].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 612 чалавек[6], з іх 66,7 % — беларусы, 30,9 % — палякі[7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- ↑ Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 15. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286 (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 22 снежня 2018.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.