Сага (крупы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крупы сага
Сагавыя пальмы ў Новай Гвінеі

Са́га (малайск.: sago) — крупы з крухмалу, якія здабываюць са стрыжню камля сагавай і некаторых іншых пальмаў, а таксама штучныя крупы з бульбянага або кукурузнага крухмалу.

Багатая на вугляводы (85%), бялкі ўтрымваюцца ў нязначнай колькасці. Выкарыстоўваецца пры дыетах з неабходнасцю абмежаваня ўжывання бялкоў.

Сага — асноўны прадукт харчавання ў Новай Гвінеі, на Барнеа, Малуках і Суматры. У Брунеі з яе гатуюць папулярную страву амбуят. Таксама шырока выкарыстоўваецца для вырабу локшыны і белага хлебу.

На рынак звычайна пастаўляецца ў выглядзе круп, падобных да тапіёкі — шарыкі дыяметрам 2 мм. Пры прыгатаванні набухае, становіцца празрыстай і друзлай. Шырока выкарыстоўваецца для прыгатавання пудынгаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]